ПАТА́ПЕНКА Ігнацій Мікалаевіч (снежань 1856, с. Фёдараўка Херсонскай вобл., Украіна — 17.5.1929),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса), скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. Друкаваўся з 1881. Аповесць «На абавязковай службе» (1890), раман «Не герой» (1891), апавяданні з жыцця інтэлігенцыі і духавенства. Праблемы жаночай эмансіпацыі ў аповесці «Генеральская дачка» (1891). Аўтар раманаў «Жах шчасця» (1908), «Адступленне» (1915), аповесцей «Шасцёра» (1891), «Дурань» (1902), «Брат Андрэй» (1904), зб. вершаў «Думы і песні Ігнація Бяздольнага» (1881), п’ес, мемуараў пра жыццё студэнтаў 1870-х г. «Гісторыя адной «камуны» (1928), публіцыстычных і крытычных артыкулаў, апавяданняў для дзяцей і інш. Прозе П. ўласцівы аптымізм, вострая назіральнасць, гумар, камізм.
Тв.:
У кн.: Писатели чеховской поры: Избр. произв. писателей 80—90-х гг.М., 1982. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прадба́чыцца, ‑чыцца; зак.
Уявіцца ў думках (пра тое, што павінна адбыцца). Па тым, якое высокае стаяла над лесам неба, можна было меркаваць, што дажджу сёння не прадбачылася.Чыгрынаў.— Значыць, гэта адступленне прадбачылася раней, бо патрэбен быў новы плацдарм.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кскурс
(лац. excursus)
адступленне ад галоўнай тэмы выкладання для асвятлення пабочнага або дадатковага пытання (напр. э. у мінулае).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
самаво́льства, ‑а, н.
1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу.Кулакоўскі.
2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ábschweifungf -, -en ухіле́нне, адступле́нне (ад тэмы, шляху і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
precipitate2[prɪˈsɪpɪtət]adj.fml
1. імклі́вы, імпэ́тны;
precipitate retreat імклі́выя ўцёкі, адступле́нне
2. рапто́ўны, нечака́ны; ху́ткі;
a precipitate drop in the temperature рэ́зкае паніжэ́нне тэмперату́ры
3. неабду́маны, неаба́члівы, безразва́жлівы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
расшы́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расшырыць.
2.узнач.прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.
3.узнач.прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.
•••
Расшыранае ўзнаўленнегл. узнаўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капітуля́цыя, ‑і, ж.
1. Спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Безагаворачная капітуляцыя. Капітуляцыя фашысцкай Германіі.
2.перан.Адступленне ад сваіх пазіцый, прызнанне свайго бяссілля ў чым‑н.
3. У міжнародным праве — дагавор з пераможаным праціўнікам аб умовах спынення ваенных дзеянняў. Падпісаць капітуляцыю.
[Лац. capitulatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1812.
Адбыліся ў вайну 1812 31 кастр. і 14 ліст. каля г.Чашнікі пры зліцці рэк Ула і Лукомка паміж рас. корпусам ген. П.Х.Вітгенштэйна (30 тыс.чал.), які рухаўся з Курляндскай губ., і франц. карпусамі маршалаў К.Віктора і Н.Ш.Удзіно. Мэта рас. войск — не дапусціць адступлення арміі Напалеона I цераз Полацк і Лепель. Франц. корпус Л.Сен-Сіра (Удзіно) пасля бою пад Полацкам адступаў ад горада, потым каля Чашнікаў аб’яднаўся з корпусам Віктора, які рухаўся з раёна Смаленска. Гэтыя карпусы (усяго каля 46 тыс.чал. пад агульным кіраўніцтвам Віктора) атрымалі загад вярнуць занятыя рас. войскамі Полацк і Лепель і адкінуць Вітгенштэйна за Зах. Дзвіну. У баі 31 кастр.рас. войскі адцяснілі франц. авангард за р. Лукомка, але, не маючы сувязі з М.І.Кутузавым, прыпынілі наступленне. У баі 14 ліст.рас. корпус паспяхова адбіў усе атакі франц. войск і ўтрымаў занятыя пазіцыі. На наступны дзень франц. карпусы пачалі адступленне па дарозе на Бешанковічы. План Напалеона быў сарваны.