А́РЫШТ (нямецкае Arrest ад лацінскага arrestum судовая пастанова),
1) у крымінальным працэсе мера стрымання; часовае пазбаўленне волі, узяцце пад варту абвінавачанага (падсуднага) паводле санкцыі пракурора або рашэння суда.
2) Арышт дысцыплінарны — мера дысцыплінарнага спагнання, якая ўжываецца да ваеннаслужачых і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў за наўмыснае парушэнне службовай дысцыпліны і інш. 3) Арышт адміністрацыйны — мера адміністрацыйнага спагнання, якое назначае раённы суд або суддзя за асобныя віды адміністрацыйных правапарушэнняў.
4) Арышт маёмасці — забарона распараджацца маёмасцю; прымусовая мера, якую выкарыстоўваюць органы следства і суда для забеспячэння цывільнага іску або канфіскацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кангрэга́цыя, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне царкоўных, у прыватнасці манаскіх, абшчын аднаго ордэна ў рымска-каталіцкай царкве. Кангрэгацыя езуітаў.
2.Адміністрацыйны орган пры рымскім папе, які ведае пэўным колам пытанняў.
[Лац. congregatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.
1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.
Працаўнікі сёл.
2.зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.
Культурная работа на сяле.
|| прым.се́льскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЯНІ́НСКАЯ КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКАЗасн. ў 1899 ва ўрочышчы Яніна каля маёнтка Новыя Увалокі Ігуменскага пав. (цяпер в. Светлы Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.). Вырабляла жоўты кардон. У 1913 мела паравы і 2 вадзяныя рухавікі, працавалі 44 чал., выраблена кардону на 60 тыс.руб. У 1920 нацыяналізавана і набыла назву Кардонная ф-ка імя У.І.Леніна. У Вял.Айч. вайну спалена. Адноўлена ў 1947. У 1964 праведзена рэканструкцыя ф-кі, пабудаваны адміністрацыйны корпус і кацельня. З 1993 адкрытае акц.т-ва «Пухавіцкая кардонная фабрыка». Асн. прадукцыя (2003): кардон для паліграфіі, мэблевы, каробачны для тары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
AG =
1. Aktiengesellschaft – акцыянернае таварыства
2. Amtsgericht – адміністрацыйны суд
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
adm.
1. = administracyjny — адміністрацыйны, адм.;
2. = admirał — адмірал
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кале́гія, -і, ж.
1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.
К.
Міністэрства адукацыі.
Рэдакцыйная к.
2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.
К. адвакатаў.
3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст. (гіст.)
Ваенная к.
4. Назва некаторых навучальных устаноў (уст.).
|| прым.кале́жскі, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
executive2[ɪgˈzekjətɪv]adj.
1. выкана́ўчы;
an executive body/committee выкана́ўчы о́рган/камітэ́т
2.адміністрацы́йны; арганізацы́йны
3. вышэ́йшага гату́нку; дарагі́; раско́шны;
executive cars/homes раско́шныя аўтамабі́лі/дамы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НІЧКА́САЎ Анатоль Іванавіч (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыў Новасібірскі інж.буд.ін-т (1978). Працаваў у Новасібірску. З 1981 у г. Бабруйск Магілёўскай вобл. ў майстэрні ін-та «Магілёўграмадзянпраект», нам.гал. архітэктара, гал. архітэктар горада, з 1990 у Дзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар ін-та «Мінскграмадзянпраект», у 1994 гал. архітэктар Мінска, з 1994 — нам. міністра архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, будынкі адміністрацыйны, аўтавакзала, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыя пл. Перамогі (усе 1980-я г.); жылы гарадок «Рось» у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. (1993—97, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» у г. Смалявічы Мінскай вобл. (1995), рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў Магілёўскай вобл. (1999), жыллёвы комплекс «Алімпійскі» (буйнапанэльныя дамы з мансардамі) па праспекце Машэрава ў Мінску (2000, будуецца; кіраўнік аўтарскага калектыву).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мілі́цыя, ‑і, ж.
1.Адміністрацыйны орган у СССР для аховы грамадскага парадку і бяспекі. Гарадская міліцыя. Раённая міліцыя.//зб. Работнікі міліцыі; міліцыянеры. У тую ж ноч прыбыў на хутар атрад міліцыі, схованы непадалёку ў засадзе.Колас.
2. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
[Ад лац. militia — войска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)