вырака́цца (адмовіцца) verléugnen vt; sich lóssagen (ад каго-н, чаго-н, von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дале́йшы прил.

1. сравнит. ст. бо́лее далёкий;

2. дальне́йший;

адмо́віцца ад ~шых перагаво́раў — отказа́ться от дальне́йших перегово́ров;

◊ у ~шым — в дальне́йшем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што і у чым. Уступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Я свайго не папушчу.

2. што. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым.

П. канцы вяроўкі.

3. чым. Кінуць з размаху (разм.).

П. каменем.

|| незак. папуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

renounce [rɪˈnaʊns] v. fml адрака́цца; вырака́цца, адмаўля́цца (у розных знач.);

renounce one’s property адмо́віцца ад ула́снасці;

renounce one’s errors адрачы́ся ад сваі́х памы́лак;

renounce beliefs/ideals/principles адрачы́ся ад перакана́нняў/ідэа́лаў/пры́нцыпаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адступі́ць, -туплю́, -ту́піш, -ту́піць; зак.

1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

А. улева на два крокі.

2. Адысці назад пад націскам праціўніка.

Адступілі з баямі.

А. перад цяжкасцямі (перан.).

3. ад каго. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.

Аўтар адступіў ад тэмы.

4. ад чаго. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.

А. ад старых звычаяў.

5. ад чаго. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.

А. ад краю.

6. ад чаго і без дап. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.

Ён не а. ад свайго.

7. Паменшыцца; адлегчы; спасці (разм.).

Мароз адступіў.

Хвароба адступіла (перан.).

|| незак. адступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адступле́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

go back on

а) здра́дзіць

б) не стрыма́ць сло́ва; адыйсьці́ся, адмо́віцца ад чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раззбро́іцца, ‑роюся, ‑роішся, ‑роіцца; зак.

1. Зняць з сябе зброю; вызваліцца ад сродкаў узбраення. Армія раззброілася.

2. перан. Адмовіцца ад барацьбы, страціць волю да барацьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрачы́ся, ‑ракуся, ‑рачэшся, ‑рачэцца; ‑рачомся, ‑рачацеся, ‑ракуцца; зак., каго-чаго і ад каго-чаго.

1. Адмовіцца ад сваіх правоў на што‑н. Адрачыся ад спадчыны. Адрачыся ад трона. □ [Грамабой:] — У людзей языкі доўгія: скажуць — Яначка зямлі адрокся. Крапіва. // Кінуць, не ўзяць. Пусціў Тодар ведзьмара. Усхапіўся той ды наўцекача — і сарочкі адрокся. Якімовіч.

2. Не прызнаць за сваё. [Купала:] Я даў абяцанне дзядзьку Раману, думаю, што і ён ад свайго слова не адрачэцца. Вітка. [Бэсман:] Як вам не сорам: Сказаць і адрачыся ўласных слоў! Глебка. // Адмовіцца ад былых поглядаў, перакананняў, веры. Адрачыся ад царквы. // Адмовіцца ад каго‑н. блізкага (сваякоў, сяброў, аднадумцаў і пад.). Што тут думаць! Усё перадумана. Не разумее старая, што.. [Іллюк] ніколі не адрачэцца ад Васіліны. Хадкевіч. // Парваць сувязь, аддаліцца ад чаго‑н. Ён ад свету сябе адлучыў, Ён адрокся ад скарбаў культуры. Глебка. // Адмовіцца ад якіх‑н. звычак, занятку і пад. Удавец-удалец Ад маны не ўбярогся; Ад світанак-гулянак, Ад дарог не адрокся. Бічэль-Загнетава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyrzec się

зак. kogo/czego адрачыся, адмовіцца ад каго/чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyzuć się

зак. z czego адмовіцца ад чаго; страціць што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)