ЗАЛЫ́ГІН (Сяргей Паўлавіч) (н. 6.12.1913, в. Дурасаўка, Башкортастан),
рускі пісьменнік. Акад.Рас.АН (1991). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Омскі с.-г.ін-т (1939). Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1986 гал. рэдактар час. «Новый мир». Першыя зб-кі «Апавяданні» (1941), «На Вялікую зямлю» (1952), «Нарысы і апавяданні» (1953). У раманах «Сцежкі Алтая» (1962), «Салёная Падзь» (ч. 1—2, 1967—68, Дзярж. прэмія СССР 1968), «Паўднёваамерыканскі варыянт» (1973), «Камісія» (1975), «Пасля буры» (кн. 1—2, 1980—85), «Свабода выбару: раман без сюжэта» (1996) звяртаецца да найважнейшых пераломных этапаў паслярэв. гісторыі Расіі і сучаснага жыцця Зах. Сібіры. Як публіцыст актыўна адстойвае сваю пазіцыю (у 1980-я г. выступаў супраць павароту паўн. рэк), імкнецца асэнсаваць складаныя працэсы сучаснага жыцця («Мая дэмакратыя. Нататкі па ходу жыцця. З успамінаў пісьменніка», 1996). Аўтар літ.-знаўчых прац пра А.Чэхава, Л.Талстога, А.Платонава. Творы З. на бел. мову пераклалі А.Кудравец, В.Адамчык.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1989—91;
Бел.пер. — На Іртышы: Аповесць, апавяданні. Мн., 1991.
Літ.:
Дедков И.А. Сергей Залыгин: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паражняко́м, прысл.
Разм. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Калі вярталіся хлопцы паражняком, .. [Надзя] хуценька загружала іхнія насілкі.Грахоўскі.Ля нас паражняком праскочыла грузавая машына, а ззаду марудна цягнулася, ляскочучы на ўвесь лес, фурманка.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяршы́ць, ‑шыць; безас.незак.
Разм. Пра адчуванне раздражнення, козыту (у горле). Сіні тытунёвы дым лёгка плаваў пад столлю. Ад яго пяршыла ў горле, браў кашаль.Адамчык.Ад пылу.., ад гарачыні пяршыла ў горле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассо́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які рассохся. У бібліятэцы .. — знаёмы паўзмрок, цішыня, прахалода і рассохлая падлога пад нагамі.Адамчык.На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пру́цік, ‑а, м.
Памянш.-ласк.да прут; тонкі, невялікі прут. На тонкім пруціку калыхалася звітае з аднаго кепскага валосся шэрае гняздзечка.Адамчык.Толькі недарэка верабей аднекуль зверху зляцеў і сеў на жалезны пруцік рашоткі.Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разняць, развесці (тых, хто ўступіў у бойку). Макарчык нарабіў енку, збеглася ўся вуліца, і іх разбаранілі..Адамчык.З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчыні́цца, ‑ніцца; зак.
Адчыніцца (пра дзверы, акно, века і пад.). Лабановіч падышоў да перагародкі і штурхануў дзверы, яны з шумам расчыніліся.Колас.Расчыніліся дзверцы, у аўтобус хлынула свежае паветра з нейкім мяккім халодным пахам.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм.груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу.Хомчанка.Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і свяціць 2. На вербніцу мая маці брала дубец, што распускаўся ў бутэлечцы на акне, свянціла ў касцёле і, вярнуўшыся дадому, сцёбала мяне па нагах і прыгаварвала.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пунто́вы ’акуратны, пунктуальны’ (Цых.), ’прынцыповы, упарты’ (Адамчык, ЛіМ, 1970, 11 снеж.), сюды ж пунтбвік ’дурнаваты чалавек’ (шчуч., З нар. сл.). Да пунш, пункт (гл.), параўн. польск.punkt ’дакладна, пунктуальна’, што з ням.Punkt (у аднясенні да часу, першапачаткова punkt w punkt, гл. Банькоўскі, 2, 965); значэнне ’ўпарты’ адлюстроўвае далейшае развіццё значэння ’павышаная пунктуальнасць’, што можа трактавацца і як ’дурасць’. Відаць, незалежна развілося значэнне ’ўпартасць, супраціў’ у славен.punt, якое Сной (515) выводзіць з с.-в.-ням.punt/bunt, ням.Bund ’звязка; суполка’, пазней ’змова, бунт’, гл. бунт, параўн. таксама Бязлай, ’3, 137.