пачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.

1. што і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць ​1).

2. што. Пры дапамозе шчоткі, грэбеня і пад. ачысціць ад якіх‑н. прымесей усё, многае. Пачасаць лён. Пачасаць каноплі.

3. Разм. Хутка пайсці. [Стары:] — Там жа, за Ліпнякамі, будзе дарога паворана. А тут, па лубіне, я і пачашу, як па садзе... Ракітны.

пачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Абчасаць усё, многае. Зруб стары ўжо. Але калі з аднаго боку пачасалі бярвенне — ён як новы. Пташнікаў.

2. і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць ​2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

boast

I [boʊst]

1.

v.

1) хвалі́цца, выхваля́цца

2) ганары́цца

Our town boasts many fine parks — Наш го́рад ганары́цца прыго́жымі па́ркамі

2.

n.

1) самахва́льства n., хвальба́ f., выхваля́ньне n.

I don’t believe his boasting — Я не даю́ ве́ры яго́ным выхваля́ньням

2) не́шта, чым мо́жна ганары́цца

II [boʊst]

v.t.

збо́льшага абчаса́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Атра́ма, тра́ма ’бэлька ў хаце, што падтрымлівае іншыя бэлькі’ (БРС, ЭШ, Касп.), атраміна (Касп.); трам, трамо́к, отра́ма (Шушк.); атран (КЭС). Пра рэалію — трам гл. Малчанава, Мат. культ., 95. З XVII ст. трамъ (Булыка, Запазыч.). Укр. трам ’бэлька, вага’, отрамуватиабчасаць, зрабіць бэльку чатырохграннай’, трям, трямок ’бэлька; частка ткацкага станка’. Польск. (з XVI ст.) — tram, чэш.ст.-чэш.), славац. tram, в.-луж., н.-луж. tramaн.-луж. tramʼ), славен. trȃm(e) ’тс’. Брукнер (574, 575), Махэк₂ (649) абгрунтавана лічаць запазычаннем з ням. Tram, ст.-в.-ням. trame ў заходнія славянскія мовы (і славенскую); беларускае і ўкраінскае з заходнеславянскіх, для беларускай верагодная крыніца — польская. А‑ мае пратэтычны характар. Цяжка згадзіцца з меркаваннем Цыхуна (Лекс. балтызмы, 50) пра запазычанне з літ. atramà ’падпора, устой’, паколькі семантыка літоўскага слова супадае з беларускай, а незафіксаваная ў літоўскай форма без a‑ пашырана ў беларускай мове больш, чым з а‑; націск у літоўскай таксама адрозніваецца ад беларускага, які супадае з польскім. Агульнасць польскай, беларускай і літоўскай форм можа азначаць (насуперак Цыхуну) і пашырэнне польскай формы, прадстаўленай хаця і без пратэзы ва ўсіх заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)