геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст.Засн.ням. вучоным А.Г.Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, а таксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаванынавук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
слу́шны, ‑ая, ‑ае.
Разумны; абгрунтаваны; практычна карысны. Слушная парада. Слушная заўвага. Слушная ідэя. □ Але ж Сямён таксама хоча найлепшага. І прапанова яго слушная.Шыцік.Думка была слушная, і Віктар павінен быў з ёй згадзіцца.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
beréchtigta
1) які́ ма́е пра́ва, правамо́цны
2) абгрунтава́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СТЭ́ФАНА—БО́ЛЬЦМАНА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
фізічны закон, які вызначае поўную (па ўсіх даўжынях хваль) выпрамяняльную здольнасць абсалютна чорнага цела. Паводле гэтага закону U = σ T4, дзе U — поўная (інтэгральная) выпрамяняльная здольнасць і T — абс. тэмпература абс. чорнага цела, σ — Стэфана—Больцмана пастаянная. Адкрыты эксперыментальна І.Стэфанам (1879) і тэарэтычна абгрунтаваны з пазіцый тэрмадынамікі Л.Больцманам (1884). Вынікае з Планка закону выпрамянення пры інтэграванні спектральнай выпрамяняльнай здольнасці абс. чорнага цела па ўсіх частотах (ад 0 да ∞). Выкарыстоўваецца ў піраметрыі для вымярэння высокіх тэмператур.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
soundly[ˈsaʊndli]adv.
1. сур’ёзна, абгрунтава́на;
a soundly based argument до́бра абгрунтава́ны аргуме́нт
2. мо́цна, непрабу́дна, без про́сыпу;
sleep soundly мо́цна спаць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЭ́РА ЗАКО́Н, Бэра—Бабінэ закон,
тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Абгрунтаваны ў 1857 К.М.Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем Карыяліса сілы адхіляецца ў Паўн. паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўд. — улева і падмывае левы бераг. Франц. вучоны Ж.Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму Бэра закон найб. праяўляецца на вял. рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЖЫВЕ́ЦКІ КО́ШЫК,
навукова абгрунтаваны, збалансаваны набор тавараў і паслуг, якія забяспечваюць функцыян. патрэбы чалавека ў пэўныя адрэзкі часу, зыходзячы з канкрэтных умоў і асаблівасцей, якія ўсталяваліся ў краіне. З’яўляецца таксама асновай пры параўнанні разліковых і рэальных узроўняў спажывання. Фарміруецца па артыкулах расходаў чалавека або сям’і на: харчаванне (хлеб і хлебабулачныя вырабы, мясныя і малочныя прадукты, яйкі, рыба і рыбапрадукты, бульба, агародніна, садавіна і ягады, алей, цукар і інш.); адзенне, бялізна, абутак; тавары працяглага карыстання; расходы на сац.-культ. патрэбы і г.д. Структура і склад С.к. пераглядаюцца з улікам сац.-эканам. развіцця краіны і змен у нормах спажывання грамадзян.