Сі́ры ‘ціхі, спакойны’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, сы́рны ‘ўбогі (пра хату)’ (Нар. Гом.). Параўн. рус.си́рый, ст.-рус.сиръ ‘пакінуты, адзінокі’, чэш., славац.sirý ‘сіратлівы, асірацелы’, ст.-слав.сиръ ‘тс’. Гл. сірата. Да семантыкі параўн. вытворныя серб.-харв.сира̑к ‘служка; бедны, няшчасны чалавек’, балг.сира́к ‘бядняк; сірата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тупі́ца ‘тупая сякера’, ‘тупы, някемлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Руб., ТС, Касп., Пятк. 2, 3), ‘тупая сякера’ (Чач., Бяльк., Варл.), ст.-бел.тупица ‘тупая сякера, каса і пад.’ (1590 г., ГСБМ). Да тупы (гл.), паводле Борыся (631–632), першапачаткова ў адносінах да прылад, пазней — у адносінах да чалавека.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
groom
[gru:m]1.
n.
1) малады́ -о́га m., жані́х -а́m.
2) ко́нюх -а m.
2.
v.t.
1) кармі́ць, дагляда́ць ко́ней
2) дбаць пра свой вы́гляд, акура́тна прыбіра́цца, убіра́цца
well groomed person — акура́тна прыбра́ны чалаве́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
crave
[kreɪv]
v.t.
1) пра́гнуць, жада́ць, мо́цна хаце́ць
The thirsty man craved water — Сасма́глы чалаве́к пра́гнуў вады́
to crave affection — пра́гнуць ла́скі
2) мо́цна прасі́ць, упро́шваць
to crave a favor — прасі́ць паслу́гі
3) вымага́ць, патрабава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
outlaw
[ˈaʊtlɔ]1.
n.
1) чалаве́к па-за зако́нам; выгна́ньнік -а m., выгна́ньніца f.; уцяка́ч уцекача́m.
2) разбо́йнік -а m.
2.
v.
1) абвяшча́ць каго́ па-за зако́нам
2) рабі́ць або́ абвяшча́ць што нелега́льным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
fossil
[ˈfɑ:səl]1.
n.
1) вы́капень -ня m.
2) скамяне́лыя парэ́шткі зьвяро́ў ці расьлі́наў
3) старамо́дны, адста́лы чалаве́к
4) Obsol. мінэра́льны вы́капень
2.
adj.
1) скамяне́лы, выкапнёвы; вы́капаны зь зямлі́
2) старамо́дны, дапато́пны
•
- fossil fuel
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дазо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дазору, прызначаны для дазору. Дазорная служба. Дазорная вышка. Дазорны атрад.
2.узнач.наз.дазо́рны, ‑ага, м. Тое, што і дазорац (у 2 знач.). Драмалі партызаны, то лежачы па адным, то па некалькі чалавек разам, а наперадзе бязгучна хадзілі ўздоўж рэчкі дазорныя.Галавач.Глядзі, дазорны, пільнымі вачыма, Даль аглядай трывожную як след.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Таня, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае балотца.Грамовіч.
2. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя, светла-жоўтыя з паласатым румянцам кісла-салодкія яблыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́тнік, ‑а, м.
Разм.Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды.Мележ.— Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́пства, ‑а, н.
1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла.Пестрак.Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць.Кавалёў.
2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)