све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. аб чым, пра што і з дадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.

С. аб забойстве.

2. аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.

Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.

3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.

С. па справе крадзяжу.

4. што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.

С. подпіс дырэктара.

|| зак. засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рака́, -і́, ДМ рацэ́, мн. рэ́кі і (з ліч. 2, 3, 4) ракі́, рэк, ж.

1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця.

Пайсці на раку.

Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ (прымаўка).

2. перан. Няспынны паток чаго-н., вялікая колькасць.

Па плошчы плыла людская р.

Рэкі крыві.

|| памянш.-ласк. рэ́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| нар.-паэт. рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. рачны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Поі́сткампа парадку’ ’па праўдзе’, ’праўдзіва, так, як было’ (Стан.), ст.-бел. поистине ’сапраўды, па праўдзе’. Зыходная форма, відаць, у ст.-бел. исте ’тс’ (Сл. Скар.), параўн. і́стаць ’шчырасць’ (Нас.). Гл. яшчэ пайстком, існасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

retrace [rɪˈtreɪs] v.

1. вярта́цца (па пройдзеным шляху);

retrace one’s steps вярта́цца той жа даро́гай

2. паўтары́ць падаро́жжа, зро́бленае кі́мсьці (у мінулым);

We’ll be retracing the route taken by Marco Polo. Мы адправімся ў падарожжа па маршруце, якім прайшоў Марка Пола.

3. прасачы́ць, аднаві́ць у па́мяці (працэс развіцця)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nation [ˈneɪʃn] n.

1. на́цыя, наро́д;

The President spoke to the nation on television. Прэзідэнт звярнуўся да народа па тэлебачанні.

2. дзяржа́ва, краі́на;

across the nation па ўсёй краі́не;

newly independent nations но́выя незале́жныя краі́ны;

most favoured nation treatment AmE рэжы́м найбо́льшай спрыя́льнасці (для якой-н. краіны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fellow [ˈfeləʊ] n. infml

1. чалаве́к, хло́пец

2. тава́рыш; ся́бра;

a fellow worker/student тава́рыш па рабо́це/вучо́бе;

a fellow sufferer тава́рыш па няшча́сці;

a fellow countryman суайчы́ннік, зямля́к;

a fellow traveller спадаро́жнік

3. член навуко́вага тавары́ства

4. член саве́та ўніверсітэ́та, кале́джа

5. па́рная рэч, па́рны прадме́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fundamentally [ˌfʌndəˈmentəli] adv.

1. карэ́нным чы́нам;

Our views on many things are fundamentally different. Нашы погляды на многія рэчы карэнным чынам разыходзяцца.

2. па су́тнасці;

Fundamentally she is a nice person but sometimes she sounds too categorical. Па сутнасці, яна прыемны чалавек, але часам выказваецца занадта катэгарычна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

radio1 [ˈreɪdiəʊ] n.

1. (часта the radio) ра́дыё;

send a message by radio перада́ць паведамле́нне па ра́дыё;

a radio play радыёпастано́ўка;

I heard it on/over the radio. Я чуў гэта па радыё.

2. радыёвяшча́нне;

radio signal/waves радыёсігна́л/радыёхва́лі

3. радыёпрыёмнік;

a portable radio партаты́ўны радыёпрыёмнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ву́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Усклікнуць «вух».

Вухнуўшы, ударыў ломам па лёдзе.

Вухнула сава.

2. Тое, што і бухнуць¹ (у 1 знач.).

Глуха вухнуў гром.

|| незак. ву́хкаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ву́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выда́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

Круглы в.

2. Работнік, які выдатна выконвае свае абавязкі.

В. вытворчасці.

|| ж. выда́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)