сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суча́снік, ‑а, м.
Той, хто жыў ці жыве ў адзін час з кім‑н. Як і кожны малады літаратар,.. [Заранік] марыць напісаць добрую кнігу пра сваіх сучаснікаў і іх справы. Хадкевіч. Сучаснік Янкі Купалы і Якуба Коласа,.. [Бядуля] ўнёс каштоўны ўклад у развіццё культуры беларускага народа. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́-сяды́, прысл.
Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут. Машара. Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уме́лец, ‑льца, м.
Разм. Умелы працаўнік, майстар. Знаходкі сведчылі, што ў горадзе ўжо ў той час былі высока развіты рамёствы, горад славіўся сваімі ўмельцамі-майстрамі. Хадкевіч. [Сярмяжка] працуе з той увішнасцю, з той віртуознасцю сапраўднага ўмельца, якія нават старонняга назіральніка не могуць не скарыць. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цярні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).
2. перан. Поўны цяжкасцей, пакут, нягод. Максім слухаў.. [Міколу] з напружанай увагай і ўяўляў сабе цярністы шлях, які за кароткі час давялося прайсці Клінцэвічу. Машара. У маім сэрцы — апавяданне аб цярністых дарогах адважных. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаява́ць, чаюю, чаюеш, чаюе; незак.
Разм. Піць чай; праводзіць час за піццём чаю. На стале ледзь чутна звінеў самавар, дрыжаў язычок плашкі, а ездавыя ў сподніх з расхрыстанымі грудзьмі сарочках сядзелі на нарах адзін насупраць аднаго і, гучна студзячы кіпяток, абліваючыся потам, чаявалі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экватара, належыць яму. Экватарыяльны круг. □ У самым цёплым поясе Марса летам у пасляпаўднёвы час тэмпература дасягае 27 градусаў цяпла. «Беларусь». // Які знаходзіцца каля экватара, на экватары; які ўласцівы раёнам, размешчаным каля экватара. Экватарыяльныя краіны. Экватарыяльная расліннасць. Экватарыяльны клімат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфемеры́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Крылатае насякомае, якое жыве толькі адзін ці два дні; аднадзёнка. // перан. Пра што‑н. недаўгавечнае, нетрывалае, што існуе непрацяглы час.
2. толькі мн. (эфемеры́ды, ‑аў). Астранамічныя табліцы, якія паказваюць становішча нябесных цел на пэўныя дні месяца і года.
[Ад грэч. ephēmeris, ephēmerídos — дзённік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забы́цца сов.
1. разг. забы́ть; запа́мятовать;
2. (выпасть из памяти) забы́ться, позабы́ть;
то́е ўжо забы́лася — то уже́ забы́лось (позабы́то);
3. (отвлечься от действительности) забы́ться, позабы́ться;
з. на не́йкі час пра ўсё — забы́ться (позабы́ться) на не́которое вре́мя обо всём;
◊ і ду́маць з. — и ду́мать забы́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)