памо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жыхар памор’я.

Архангельскія паморы.

|| ж. памо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пантэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік пантэізму.

|| ж. пантэі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. пантэі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ншчына, -ы, ж.

1. Пры прыгонным праве: дармавая прымусовая праца сялян на пана.

Адбываць паншчыну.

2. Прыгоннае права (разм.).

|| прым. па́ншчынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хворы на параліч.

|| ж. параліты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. параліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Агароджа з бярвён, штыкецін або мураваная.

|| памянш. парка́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. парка́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парцье́ра, -ы, мн. -ы, -е́р і -е́раў, ж.

Занавеска з цяжкай тоўстай тканіны для акна або дзвярэй.

Аксамітавыя парцьеры.

|| прым. парцье́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паса́г, -у, м.

Маёмасць, якую даюць бацькі ці родзічы маладой, калі яна выходзіць замуж.

Нявеста з пасагам.

|| прым. паса́жны, -ая, -ае.

П. скарб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́ў, -е́ву, м.

1. гл. сеяць і пасеяць.

2. мн. -е́вы, -е́ваў. Тое, што пасеяна, засеяная плошча.

|| прым. пасяўны́, -а́я, -о́е.

Пасяўныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслу́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыслужнік у манастыры, які рыхтуецца стаць манахам.

|| ж. паслу́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. паслу́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасо́льства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое ўзначальваецца паслом, а таксама будынак, у якім знаходзіцца гэта прадстаўніцтва.

|| прым. пасо́льскі, -ая, -ае.