вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Бярозка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Чашнікі. 128 ж., 73 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (8—7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНІКІ,
вёска ў Мокраўскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пн ад г. Пружаны, 100 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 187 ж., 61 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ловаць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на ПнУ ад г. Гарадок, 104 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Езярышча. 260 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ны́некавых ’сёння’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да піня ’сёння’ (гл.), ускладненага партыкуламі і канчаткам -ых, які належаў форме род. скл. мн. л. (Карскі 2–3, 67): ніне‑ка‑ва > нінекавых як учорых ’учора’ (Мат. Маг.); ы пасля п сведчыць, магчыма, аб захаванні архаічнай формы ныне (звычайна ў беларускіх гаворках ы > і, гл. Карскі, 1, 236) або аб уплыве рускай мовы, параўн., аднак, нынёйшы (нынѣиший) ’цяперашні, сённяшні’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал.мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРО́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял.Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.
савецкі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1903). Сын А.Ф.Бычкова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). З 1881 хавальнік Аддз. рукапісаў Публічнай б-кі (зараз Рас.нац.Б-ка, С.-Пецярбург). Працягваў выданне «Пісьмаў і папер Пятра Вялікага» (т. 5—7), апублікаваў матэрыялы пра рас.дзярж. дзеячаў і пісьменнікаў 19 ст., апісанне калекцый рукапісаў Публічнай б-кі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДУ́Ц (Vaduz),
горад, сталіца Ліхтэнштэйна. Размешчаны ў даліне р. Рэйн, каля падножжа хр. Рэтыкон. Горад утварыўся каля замка, засн. ў 9 ст. 5 тыс.ж. (1993). Гандл.-фін. цэнтр краіны. Прыладабудаванне, тэкст, прам-сць, вінаробства. Каля В. — ф-ка па вырабе фарфоравых зубных пратэзаў (пераважна на экспарт). Паштовы музей. Замак 9 ст. з гатычнай капэлай 15 ст. (дзярж.маст. калекцыя карцін, зброі, керамікі, дываноў і інш.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЖУ́Л, Банжул (Banjul),
горад, сталіца Гамбіі. Адм. ц. акругі Банджул. Засн. ў 1816. Да 1973 называўся Батэрст. 150 тыс.ж. (1990). Порт на в-ве Сент-Мэры ў вусці р. Гамбія. Ачыстка, апрацоўка і вываз арахісу, вытв-сць арахісавага алею. Рачное і марское рыбалоўства. Перапрацоўка гародніны і рыбы. Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., мэблевай, паліграф. прам-сці; аўтарамонт. Суднаверф. Музей. Нац.б-ка. На Пд ад Банджула — міжнар. аэрапорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВУ́ХА 1-я,
вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг. ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму.