Ра́мец ’неахайны, брудны чалавек’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Відаць, звязана з раму́лле (гл.), укр. рамʼя́ ’лахманы, рыззё’, рус. ремьё ’тс’, якія Бадуэн дэ Куртэнэ (Даль₃, 1677) збліжаў з реме́нь, гл. раме́нь/рэ́мень (Фасмер, 3, 469). Куркіна (Этимология–1997–1999, 85) рэканструюе значэнне ’вузкая палоска’, што да зыходнага ’рваць, драць’. Тады асноўнае значэнне — ’абарванец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюр-сюр-сюр ’падзыўныя словы для авечак’ (ДАБМ, камент., 896), сю́ры‑сю́ры ’тс’ (Бяльк.), сюр ’падзыванне ягнят’ (Касп.), сюды ж, відаць, сю́равый ’суматошлівы’ (Клім.). Відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. сю́ркаць ’сікаць’ (Саевіч, Derywacja, 230). Значэнне ’суматошлівы’, магчыма, звязана з паводзінамі авечак пры захворванні на фасцыялёз, параўн. матыліца ’фасцыялёз’ і ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярдзю́к ’ахоўнік гетмана ў Украіне’ (ТСБМ), параўн. укр. сердю́к ’тс’, што выводзіцца з тур. sürtük ’наглядчык’ (Фасмер, 3, 606; ЕСУМ, 5, 218). Няясныя адносіны да сярдзю́к экспр. ’багацей’ (Юрч. Вытв.), для якога можна дапусціць сувязь з сердзю́к ’гняўлівы чалавек’ (Нас.) ад сярдзіты, сердаваць (гл.), што можа ўспрымацца і як народнаэтымалагічнае асэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́пшчыкчалавек, што няпрошаным умешваецца ў размову, справу’ (Бяльк.). Да прысы́паць (гл.). Параўн. рус. дыял. присы́пщик ’той, хто прыняты ў чыю-небудзь сям’ю, прыбіўся да чужога двара; спекулянт, ірвач’, присыпа́ться ’ўмешвацца ў чужую справу, размову’. Слова, з улікам семантыкі паралелей, можна лічыць пранікненнем з рускай, але не выключана і сумеснае арэальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насурні́ць ’нахмарыць’: нешта насурніла, каб дошч ні пайшоў (Мат. Маг.). Цёмнае слова. Найбольш верагодная сувязь з дыял. сур ’смецце’ (Нас., Бяльк.), су́рный ’засмечаны’, сурінка ’парашынка’ (Нас.), аднак семантычны пераход ’смецце’ > ’воблачнасць’ цяжка абгрунтаваць тыпалагічна. Дапушчэнне сувязі з сурміло ’непрыветны, змрочны чалавек’ (ТС), магчыма з *сурніло, застаецца толькі здагадкай, што патрабуе далейшага вывучэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парта́чыць ’рабіць што-небудзь дрэнна, недакладна, без ведання справы’ (ТСБМ, Мат. Гом., Мядзв.), парта́ччалавек, які нядбайна або няўмела выконвае сваю справу’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мядзв.), порта́ч ’партач; бядняк, галадранец’ (ТС). Запазычанне з польск. (як аб гэтым сведчыць наяўнасць ‑ар‑) partaczyć, partacz ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое да pъrtiti (рус. портить) (Брукнер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́плецца ’паволі рабіць’, пе́пліць ’марудзіць’ (ТС). Магчыма, балтызм, гл. Санько (Kryuja, 1996, I, 91), які параўноўвае з літ. pëpis ’вялы чалавек’, pépti ’слабець, чэзнуць’, параўн. таксама літ. pė́plinėti, pė̃pinėti, pė̃pinti ’нязграбна, нехлямяжа хадзіць, разявіўшы рот’, аднак геаграфія сведчыць, хутчэй, пра гукапераймальны ці імітатыўны характар слова, параўн. балг. пъ́пля паўзці, марудзіць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непроница́емый

1. непраніка́льны; (не пропускающий) непрапушча́льны; (непроглядный) непрагля́дны; (глухой) глухі́;

непроница́емая ма́сса непраніка́льная (непрапушча́льная) ма́са;

непроница́емая перегоро́дка глуха́я (непраніка́льная) перагаро́дка;

непроница́емый для взо́ра непрагля́дны (непрані́кальны) для во́ка;

2. перен. (глыбо́ка) захава́ны; (глубокий) глыбо́кі; (скрытный) скры́тны;

непроница́емая та́йна глыбо́кая (глыбо́ка захава́ная) та́йна;

непроница́емый челове́к скры́тны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помеща́ться

1. змяшча́цца;

учрежде́ние помеща́ется в э́том зда́нии устано́ва змяшча́ецца ў гэ́тым буды́нку;

2. змяшча́цца, умяшча́цца, уто́ўплівацца, то́ўпіцца;

в э́том за́ле помеща́ется две́сти челове́к у гэ́тай за́ле змяшча́ецца (умяшча́ецца, то́ўпіцца) дзве́сце чалаве́к;

3. страд. змяшча́цца; аддава́цца; ста́віцца, кла́сціся, склада́цца, скла́двацца; умяшча́цца, уто́ўплівацца, то́ўпіцца; см. помеща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРЭГО́Н (Oregon),

штат на Захадзе ЗША. Плошча 248, 6 тыяч км, насельніцтва 3,08 млн. чалавек, у тым ліку гарадскога каля 68% (1993). Адміністрацыйны цэнтр — г. Сейлем. Найбольшыя гарады: Портленд, Юджын з Спрынгфілдам, Олбані. На Захадзе Берагавыя хрыбты і Каскадныя горы (вулкан Худ, 3427 м), паміж імі Уіламецкая даліна, на Паўночым Усходзе Калумбійскае плато, на Паўднёвым Усходзе нагор’е Вялікі Басейн.

Клімат на ўзбярэжжы ўмераны, вільготны, ва ўнутраных раёнах кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4 °C да 4 °C, ліпеня 14—20 °C, ападкаў 300—2000 мм за год. Галоўная рака Калумбія з прытокамі Снейк і Уіламет. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (секвоя, дугласава піхта і інш.). Аснова эканомікі — лясная і сельская гаспадарка. Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, алюмініевая, выплаўка нікелю, вытворчасць электроннага і высокатэхналагічнага абсталявання, металаапрацоўчая, хімічная, харчовая. Асноўны сельскагаспадарчы раён — урадлівая Уіламецкая даліна. Вырошчваюць пшаніцу, сеяныя травы, бульбу, садавіну, агародніну. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, птушак. Развіта рыбалоўства. Здабываюць ртуць, нікель. На рацэ Калумбія буйныя ГЭС. Транспарт: марскі (галоўны порт — Портленд), чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны; міжнародныя аэрапорты (Портленд, Асторыя). Развіты турызм. Нацыянальны парк Кратэр-Лейк.

М.С.Вайтовіч.

т. 2, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)