крыўдлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крыўдзіцца, бачыць крыўду там, дзе яе няма. Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны... Сачанка. // Поўны крыўды, які выражае крыўду. Крыўдлівы позірк. □ На яго вачах выступаюць крыўдлівыя слёзы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
педацэнтры́зм
(ад гр. pais, -idos = дзіця + цэнтр)
прынцып некаторых педагагічных сістэм, які адмаўляе сістэматычнае навучанне і выхаванне дзяцей па вучэбных праграмах і цвёрдаму раскладу і патрабуе арганізацыі заняткаў толькі па жаданню і інтарэсах дзяцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
схе́ма
(гр. schema = вобраз, форма)
1) чарцёж, які перадае пабудову, сістэму, сувязь частак чаго-н., напр. машыны або прыбора;
2) апісанне, зробленае толькі ў агульных рысах, папярэдні накід;
3) абстрактны, павярхоўны паказ чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эндага́мія
(ад энда- + -гамія)
характэрны для першабытнаабшчыннага ладу звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (племені, часам роду); параўн. экзагамія 1;
2) зліццё палавых клетак блізкароднасных асобін, інбрыдзінг (параўн. экзагамія 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
закаране́лы, ‑ая, ‑ае.
Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі. // Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мару́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. — Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды! Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́чы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць шляхце; у якім жыве шляхта. [Вінцэнты] першы павёў вёску на панскую зямлю і шляхечыя хутары. Чорны. [Чалавек:] — Няхлюда, табе толькі анучы на шляхечых засценках збіраць! — і вырваў з рук у Цітка лейцы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́лупак 1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус. вы́лупок ’тс’, укр. ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск. wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш. дыял. výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.
Вы́лупак 2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіцца ’прыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус. вылупёна ’франціха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прагматы́зм
(англ. pragmatism, ад гр. pragma, -atos = дзеянне, практыка)
1) напрамак у філасофіі, які адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў і прызнае ісцінай толькі тое, што дае карысныя вынікі;
2) паводзіны, дзейнасць, прасякнутыя цвярозым, дакладным разлікам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)