ву́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Усклікнуць «вух», выказваючы здзіўленне, захапленне. // Адазвацца падобным гукам (пра некаторых птушак). Сава і вухнула, сабраўшы дух: «Ку-га, ку-га, вух-вух!» Дубоўка.

2. Тое, што і бухнуць ​1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром. Савіцкі. Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмахну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да абмахваць (у 1 знач.).

2. Хуткім лёгкім узмахам ачысціць што‑н. ад чаго‑н. (пылу, снегу і пад.). Абмахнуць стол. // Хутка, лёгка правёўшы рукою па чым‑н., скінуць што‑н. І бацька жылістай рукой Слязінкі абмахнуць стараўся. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Анямець, здранцвець (пра рукі, ногі і пад.). Хутчэй інстынктыўна, чым свядома, я ўсхапіўся на ногі, каб пабегчы, нырнуць у гарод, і ў той жа момант паваліўся на зямлю — ад доўгага, нерухомага сядзення ў мяне закляклі ногі, і я не мог на іх стаяць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зры́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.

2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў». Скрыган. Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака. Каліна. Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Тое, што і песціць. Ну, цяпер мы з табою зусім прыяцелі! — жартавалі чырвонаармейцы і пеставалі Мішку, гладзілі яго, за вухам часалі. Лынькоў. Сына.. [прафесар] пеставаў, дазваляў яму шмат лішняга. Новікаў. Зусім не такія планы пеставаў у сваёй юнацкай душы маўклівы і зацяты Мікола Голуб. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. // Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі. // Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі. Кавалёў.

2. перан. Разм. Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі. Лобан. — Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька. Паўлаў.

•••

Рэкнуць славечка — неабдумана, неасцярожна сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапло́, ‑а, н.

1. Прылада, пры дапамозе якой трэплюць лён. З траплом у руцэ ў старой, старой адрыне стаю ля плоймы лёну на калу. Машара.

2. перан. Разм. Чалавек, які гаворыць лухту, бязглуздзіца; многа гаворыць. Ну і трапло ты, Ваня, першы раз чалавека ўбачыў, а такое гаворыш, — абураецца яго сусед. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успамяну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.; каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.

Разм. Тое, што і успомніць. Ужо шмат чаго ўспамянулі і перагаварылі мы, калі ў пакой увайшоў чалавек у форме афіцэра Чэхаславацкай арміі. Мележ. Люба ўспамянула, што ёй час дахаты, — казалі ж, каб не бавілася. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)