культурна-асветная ўстанова ў 1919—20. Засн. 30.8.1919 у Мінску на базе школьнай камісіі Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. Дзейнічала ва ўмовах польск. акупацыі. У прэзідыум рады ўваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі (старшыня), У.Ігнатоўскі (нам. старшыні), Я.Шнаркевіч (сакратар), А.Смоліч, А.Данілевіч, Ч.Родзевіч, П.Дземідовіч і інш. Кіравала дзейнасцю бел.навуч. устаноў Мінскай губ., стварала бел. школы і культ.-асв. гурткі, павятовыя і валасныя бел. школьныя рады, арганізавала ў Мінску і Слуцку бел. настаўніцкія курсы, стварыла камісію, якая склала і выдала навуч. праграму для малодшых класаў бел. школ, выдавала бел. падручнікі і дапаможнікі для школ. Стала асновай для стварэння Цэнтральнай беларускай шкальнай рады. Спыніла дзейнасць у ліп. 1920 з прыходам Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ 1939.
Створаны 26 вер. на базе Бел. асобай ваен. акругі ў час польска-германскай вайны 1939. Камандуючы камандарм 2-га рангу М.П.Кавалёў; чл.ваен. савета: карпусны камісар І.З.Сусайкаў, сакратарЦККП(б)Б П.К.Панамарэнка; нач. штаба камдыў М.А.Пуркаеў. Уваходзілі арміі: 3, 4, 10, 11-я, франтавая конна-механізаваная група, 23-і асобны стралк. корпус (у яго складзе 52-я стралк. дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія); пры кожнай арміі была авіяц. група. Фронт меў задачу прадухіліць захоп Зах. Беларусі войскамі Германіі. 17.9.1939 войскі Бел. і Укр. франтоў перайшлі сав.-польскую граніцу і за 12 дзён вызвалілі Зах. Беларусь. Упартыя баі ішлі за Скідзель, Навагрудак, Вільню, Гродна, у Аўгустоўскіх лясах. 14.11.1939 фронт скасаваны.
царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Д-р тэалогіі (1669). З роду Бжастоўскіх. З 1661 канонік віленскі, з 1664 кафедральны прапаведнік. Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме. З 1671 сакратарВКЛ, настаяцель касцёла ў Троках, пісар ВКЛ. З 1684 біскуп смаленскі, у 1687—1722 біскуп віленскі. Адзін з ініцыятараў вынясення смяротнага прыгавору К.Лышчынскаму ў 1689. Падтрымліваў каралёў Яна III Сабескага і Аўгуста II у паліт. барацьбе супраць групоўкі кн. Сапегаў. У 1705 пры сустрэчы ў Верках (каля Вільні) з Пятром I спрабаваў абараніць уніятаў ад царскіх ганенняў. Разам з б. сваім ворагам Казімірам Сапегам уступіў у Віленскую канфедэрацыю 1716 супраць саксонскай дынастыі. Фундаваў і асвяціў шмат касцёлаў. Спрыяў уніятам, нецярпіма ставіўся да дысідэнтаў. Аўтар багаслоўскіх твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭХАЎСКІ́Х (Леанід Максімавіч) (н. 23.4.1917, в. Стрункіна Архангельскай вобл., Расія),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Чл. Польскай АН. Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Пермскі ун-т (1939). У 1954—64 дырэктар Акустычнага ін-та, з 1969 акад.-сакратар Аддзялення акіяналогіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Рас.АН. Навуковыя працы па рассейванні рэнтгенаўскіх праменяў у крышталях і вадкасцях, акустыцы і тэорыі распаўсюджвання хваляў. Даследаваў распаўсюджванне гукавых і электрамагнітных хваляў у неаднародных асяроддзях; развіў тэорыю хвалевых палёў кропкавых крыніц у слаіста-неаднародных асяроддзях, тэорыю бакавых, або галаўных, хваляў (выкарыстоўваюцца ў сейсмаразведцы). Адкрыў звышдалёкае распаўсюджванне гуку ў моры (разам з Л.Д.Розенбергам, 1946). Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1951, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙКО́ (Аляксандр Міхайлавіч) (1885, в. Астраўляны Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 30.1.1941),
прафесійны рэвалюцыянер. З 1904 чл.РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1906 чл. Пецярбургскага к-таРСДРП, у 1907—09 чл. яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерас.парт. канферэнцыі (Парыж, 1908). У 1909 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Верхнеудзінскага (з 1934 Улан-Удэ) Савета. З 1918 старшыня Рэўтрыбунала Прыбайкалля. Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, потым у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войск Унгерна. У 1921 эмісар Далёкаўсх. Рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсх. Бюро ЦК РКП(б). З 1922 старшыня Нар. сходу Далёкаўсх. Рэспублікі, пазней нам. наркома гандлю РСФСР. У 1933—41 нам.гал. арбітра РСФСР. Аўтар кн. «Шлях рабочага» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМАЖКО́Ў (Ціхан Піменавіч) (2.7.1909, г. Дальнярэчанск Прыморскага краю, Расія — 23.9.1941),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Мінскі хіміка-тэхнал. тэхнікум. З 1935 працаваў дырэктарам з-да, старшынёй Петрыкаўскага райвыканкома, з 1939 1-ы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Палескай вобл. У пач.Вял.Айч. вайны ўзначаліў барацьбу працоўных раёна супраць захопнікаў, стварыў (разам з Ф.І.Паўлоўскім) партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік», які з часцямі Чырв. Арміі 18.7.1941 разграміў штаб ням. дывізіі ў в. Воземля Акцябрскага р-на, захапіў палонных і шмат баявой тэхнікі, аператыўныя дакументы і інш. У жн. 1941 накіраваны на Паўд.-Зах. фронт. Загінуў у Палтаўскай вобл. У г.п. Акцябрскі пастаўлены помнік Бумажкову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІЛЯКЕ́ВІЧ (Міхаіл Паўлавіч) (6.2.1887, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 11.8.1945),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1907—14 працаваў на з-дах Пецярбурга. За ўдзел у рэв. руху быў зняволены. З 1914 у арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у баях супраць Каледзіна. З 1919 на парт. і прафс. рабоце ў БССР. З мая 1929 нарком працы БССР, у сак. 1931 — вер. 1933 сакратарЦВКБССР. З 1933 на парт. і прафс. рабоце ў РСФСР. Чл.ЦККП(б)Б у 1924—27, 1930—32, чл.ЦКККП(б)Б у 1927—30, 1932—33 і яе Прэзідыума ў 1929—30, 1932—33. Чл.ЦВКБССР у 1922—33 і яго Прэзідыума ў 1933—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУК ((Hooke) Роберт) (18.7.1635, в-аў Уайт, Вялікабрытанія — 3.3.1703),
англійскі прыродазнавец, вучоны-энцыклапедыст, архітэктар. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (1653—54), дзе ў 1655—60 быў асістэнтам Р.Бойля. З 1665 праф. Лонданскага ун-та, адначасова ў 1677—83 сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва. Адкрыў закон, які названы яго імем (гл.Гука закон). Пабудаваў паветр. помпу (1659), сканструяваў і ўдасканаліў многія прылады, напр., мікраскоп, з дапамогай якога ўстанавіў клетачную будову тканак (увёў тэрмін «клетка»). Устанавіў (разам з К.Гюйгенсам) пастаянныя пункты тэрмометра — раставанне лёду і кіпення вады. У «Трактаце аб руху Зямлі» (1674) выказаў гіпотэзу прыцягнення і даў агульную карціну руху планет.
дзеяч Кампартыі Польшчы і КПЗБ. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Чугуеўскага рэўкома. З 1919 у Польшчы. У 1921—23 сакратаракр.к-та Дамброўскага басейна КПП, чл.ЦК Кампартыі Усх. Галіцыі, у 1923—29 канд. у чл.ЦК КПП. Удзельнік арганізац. афармлення КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПП на II (1924) канферэнцыі КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, чл. Сакратарыята ЦККПЗБ. Дэлегат V (1924) кангрэса Камінтэрна. За рэв. дзейнасць тройчы арыштаваны польск. ўладамі. У 1930 у апараце Выканкома Камінтэрна. У 1931—35 у Кампартыі Румыніі: чл.ЦК і Палітбюро ЦК. З канца 1935 у СССР на гасп. рабоце. У лют. 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЯТА́ЛІН (Уладзімір Пятровіч) (н. 14.5.1948, г. Тула, Расія),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1973), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на паліт. рабоце ў Сав. Арміі: нам. камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па паліт. частцы, нам.нач. палітаддзела дывізіі, арганізац.-парт. работы палітупраўлення, аддзела сац.-прававой работы ваенна-паліт. ўпраўлення БВА. З 1992 нам.нач. ўпраўлення інфармацыі — нач. прэс-цэнтра Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—97 прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нач.Гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі, нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У студз.—ліп. 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку. З ліп. 1997 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.