1) публі́чнасьць, шыро́кая ве́дамасьць, папуля́рнасьць f.
the publicity that actors desire — папуля́рнасьць, яко́е пра́гнуць акто́ры
2) рэкля́ма f., папулярыза́цыя праз газэ́ты, ра́дыё
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перада́чаж., в разн. знач. переда́ча;
атрыма́ць ~чу — получи́ть перада́чу;
п. перахо́днага сця́га — переда́ча переходя́щего зна́мени;
п. па ра́дыё — переда́ча по ра́дио;
зубча́стая п. — тех. зубча́тая переда́ча;
п. мяча́ іграку́ — переда́ча мяча́ игроку́;
○ каро́бка ~ч — коро́бка переда́ч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тонма́йстар
(ням. Tonmeister, ад Ton = гук + Meister = майстар, спецыяліст)
работнік радыё, кіно, тэатра, які адказвае за гукавое афармленне спектакляў, радыёперадач; гукааператар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
sénden*
(і паводле слаб. спраж.) vt
1. пасыла́ць, адпраўля́ць
2.толькі паводле слаб. спраж. перадава́ць па ра́дыё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АМПЛІТУ́ДНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ,
павольная змена амплітуды эл.-магн. ваганняў у параўнанні э іх перыядам па вызначаным законе; від мадуляцыі. Выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі ў радыё- і аптычным дыяпазонах хваляў (напр., перадача гукавога суправаджэння, тэлевізійных адлюстраванняў). Перадавальная радыёстанцыя, якая працуе ў рэжыме амплітуднай мадуляцыі, вылучае спектр частот. У выпадку амплітуднай мадуляцыі сінусаідальным сігналам (гл.рыс.) спектр мае 3 складальныя: нясучую (ω) і 2 бакавыя частаты
. Глыбіня амплітуднай мадуляцыі характарызуе ступень змены амплітуды:
; частата мадуляцыі Ω — скорасць змены амплітуды ваганняў. Для атрымання амплітудна-мадуляванага вагання нясучая частата і сігнал, якім яна мадулюецца, падаюцца на мадулятар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ (Галіна Ануфрыеўна) (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел.радыё, у час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982—88 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1986;
Юныя назаўсёды. Мн., 1983;
Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕСТЫНХА́ЎЗ ЭЛЕ́КТРЫК КАРПАРЭ́ЙШЭН»
(Westinghouse Electric Corporation),
адна з вядучых электратэхнічных карпарацый ЗША. Засн. ў 1886 у штаце Пенсільванія як кампанія, з 1945 карпарацыя. Вытв. дзейнасць уключае 4 асн. сферы: энергетыку, вытв-сцьпрамысл. прадукцыі, выкананне дзярж., у т. л. ваенных, заказаў, тэлебачанне і радыёвяшчанне. Спецыялізуецца па выпуску прамысл. электраабсталявання, кандыцыянераў паветра, эскалатараў, пад’ёмнікаў, выліч. устройстваў, асвятляльнай арматуры, абсталявання транспартнага, касмічнага, для падводнага пошуку, сістэм сувязі і кіравання, вымяральных прылад, рухавікоў для марскіх суднаў, энергет. установак на ядз. паліве, вадзяных і газавых турбін, электроннага, мед. і інш. абсталявання. Мае радыё- і тэлестанцыі. Прадпрыемствы ў ЗША (больш за 120), Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Канадзе, Пуэрта-Рыка, Швейцарыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЫ́НСКІ (Міхась) (Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў на Лагойшчыне, у 1967—70 працаваў у выд-ве «Беларусь», час. «Нёман», у 1970—75 на Бел.радыё. Друкаваўся з 1959. Пісаў пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, пошукі моладдзю свайго жыццёвага шляху (зб. апавяданняў «Вокны ўначы», 1969, «Крыніца, светлая вадзіца», 1979, «У полі, за сялом...», 1981; аповесць «На павароце», 1971). Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Аўтар зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАКО́ВІЧ (Ала Канстанцінаўна) (7.3.1943, в. Гутава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 11.2.1985),
бел. літ.знавец. Канд.філал.н. (1976). Скончыла БДУ (1964), Літ.ін-т імя М.Горкага (1971). У 1964—66 працавала на бел.радыё, з 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследавала гісторыю і тэорыю бел. паэзіі, сувязь яе з фальклорам. У кн. «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978) прааналізавала асаблівасці майстэрства паэта, эвалюцыю бел. паэзіі. Адзін з аўтараў кн. «Паэзія абнаўлення свету» (1981). Вершы, пераклады, літ.крытычныя артыкулы сабраны ў кн. «Пасеянае ўзыдзе» (1991).
Тв.:
Беларускі свабодны верш. Мн., 1984;
Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі. Мн., 1989.
чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1928—31), Школе майстроў пры ёй (1931—32), выкладаў у кансерваторыі (праф. з 1958). У 1932—54 (з перапынкам) муз. рэжысёр, муз. рэдактар, дырыжор Пражскага радыё. Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нац.муз. фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сярод тв.: 8 сімфоній (1942—68), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для арк.; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1965.