адна з фіна-угорскіх моў (прыбалтыйска-фінская група). Пашырана ў Карэліі, Цвярской, часткова Ленінградскай і Наўгародскай абласцях (Расія). Мае 3 дыялекты: уласна карэльскі, лівікоўскі (ці аланецкі) і людзікоўскі.
К.м. аглюцінатыўная. Для фанетыкі характэрны проціпастаўленне кароткіх і доўгіх галосных, наяўнасць дыфтонгаў, сінгарманізм. у сінтаксісе ўжыванне прыназоўнікаў і паслялогаў. Стараж. пісьмовыя помнікі адносяцца да 13 ст. Збераглася багатая вусная нар. творчасць (эпас «Калевала» і інш.). У 1930-я г. існавала пісьменнасць на аснове рус. алфавіта, з 1940-х г. К.м. ўжывалася ў вуснай форме. З канца 1980-х г. пісьменнасць на аснове лац. графікі.
Літ.:
Основы финно-угорского языкознания: Прибалт.-фин., саамский и мордовский языки. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЙПЕДА (Klaipéda),
горад у Літве, на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1252 як ням. рыцарскі замак Мемельбург. З 1525 у складзе Прусіі, з 1871 у Германскай імперыі, з 1920 пад кіраўніцтвам дзяржаў Антанты, з 1923 у Літве; да 1923 наз. Мемель. 201,5 тыс.ж. (1996). Незамярзаючы марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў з бурштыну. База марскога рыбалоўнага флоту. Кансерваторыя. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, марской і гадзіннікавай справы, карцінная галерэя. Акіянарыум. Арх.помнікі 17—18 ст. Помнік літ. асветніку Марцінасу Мажвідасу — аўтару і выдаўцу першай кнігі на літ. мове.
славенскі філолаг-славіст. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Вучань і супрацоўнік чэш. філолага І.Добраўскага. Хавальнік, з 1844 дырэктар Венскай прыдворнай б-кі. Аўтар граматыкі славенскай мовы (1808; на ням. мове, з дадаткам крытычнага агляду славенскай л-ры). Даследаваў стараж.слав.помнікі, выдаў глагалічны помнік стараслав. мовы «Клоцаў зборнік» (1836) з каментарыем, слоўнікам і сціслай граматыкай стараслав. мовы. Артыкулы К. сабраны Ф.Міклашычам у зб. «Невялікія артыкулы Варфаламея Копітара лінгвістычнага, этнаграфічнага і прававога зместу» (1857). Сярод вучняў К. сербскі філолаг В.Караджыч.
Тв.:
Рус.пер. — Новые письма Добровского, Копитара и других юго-западных славян. СПб., 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МДЭГА (Zemdega; сапр.Баўманіс; Baumanis) Карл Янавіч
(7.4.1894, хутар Гайлі, каля г. Ціравы, Латвія — 9.11.1963),
латышскі скульптар. Засл. дз. маст. Латвіі (1947). Праф. (1940). Вучыўся ў АМ у Рызе (1924—27). Творам уласцівы рысы сімвалізму, сувязь з нац. традыцыямі. Аўтар работ, прысвечаных Я.Райнісу: надмагілле (1934), партрэты, праекты помнікаў. Сярод манум. твораў: помнікі «Свабода» для гарадоў Райна (1933) і Добеле (1940), надмагіллі, рэльефы, статуя «Юстыцыя» для рыжскага Палаца правасуддзя (1937, цяпер Дзярж.маст. музей Латвіі), станковыя работы «Малая ноч» (1928), «Серафім» (1930), кампазіцыі «Сузіранне» (1947), «Муза» (па ўражаннях ад музыкі Э.Дарзіня, 1948), «Замірае мелодыя» (1963) і інш.
К.Земдэга. Надмагільны помнік паэту Я.Райнісу. 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІПУ́Р,
старажытны шумерскі горад, рэліг. цэнтр, месца культу вярх. бога Энліля (на ПдУ ад сучаснага г. Эд-Дыванія ў Іраку). У 18 ст. да н.э. захоплены Вавілонам, пазней меў унутр. аўтаномію. Археал. раскопкамі канца 19 — пач. 20 ст. ўзноўлены план і арх.помнікістараж. часткі Н.: палацы правіцеляў Нарамсіна і Шаркалішары (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.), Ур-Наму (канец 3-га тыс. да н.э.), Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.), храм Энліля-Экур з зікуратам. У 80 памяшканнях жрэцкай б-кі захавалася каля 60 тыс. гліняных клінапісных таблічак, у якіх зафіксавана большая частка шумерскай л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́МСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура фінскіх плямён, якія ў 5—1-й пал. 9 ст. жылі ў бас.р. Чапца ва Удмурціі (Расія). Назва ад помнікаў каля с. Паломскае. Асн. заняткі насельніцтва — ляднае земляробства, жывёлагадоўля, паляванне. Найб. пашыраныя помнікі — гарадзішчы пл. 0,5—2 га і могільнікі. Жытлы — прамавугольныя драўляныя дамы зрубнай канструкцыі (12 × 7 м) з адкрытымі каменнымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых ямах гал. чынам галавой на Пн, найчасцей у драўляных трунах. Мужчын хавалі звычайна ў паясах, нярэдка з узбраеннем і рыштункам каня, сякерамі, каля галавы часта ставілі медны кацялок; жанчыны — у святочным адзенні з метал. ўпрыгожаннямі, часта трапляюцца грыўні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ (Леанід Іосіфавіч) (н. 15.10.1926, в. Скорабагатаўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955). У 1955—59 працаваў у школе, у 1963—92 — у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе побыт і духоўную культуру беларусаў. Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), сааўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі» і «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (М., 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́Н,
археалагічныя помнікі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (паселішчы, гарадзішча і селішча) каля в.Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Паселішчы належалі плямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і інш. вырабы, ляпны арнаментаваны посуд. Гарадзішча ўмацавана падковападобным валам. Як і селішча, яно належала носьбітам мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў. Даследчыкі лічаць, што тут, магчыма, знаходзіўся летапісны Лучын. На селішчы знойдзены фрагменты ляпных і ганчарных гаршкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́СЕНКА (Міхаіл Рыгоравіч) (29.10. 1906, с. Шпілёўка Сумскай вобл., Украіна — 8.5.1972),
украінскі скульптар. Нар.маст.СССР (1963). Акад.АМСССР (1970). Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1931). З 1944 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Сярод твораў помнікі М.Шчорсу ў Кіеве (1954), У.Леніну ў Запарожжы, Т.Шаўчэнку ў Роўне (абодва 1964) і Парыжы (1973; усе ў сааўт.), партрэты акцёра І.Мар’яненкі (1962), П.Вяршыгары (1971), скульптурныя групы: для сав. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1938, з Л.Муравіным), «Узгорак Славы» ў Львове (1947), «Алека Дундзіч» (1949), «Пад ярмом акупантаў» (1959).
М.Лысенка. Партрэт народнага артыста СССР І.Мар’яненкі. 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Ігар Вячаслававіч) (н. 18.5. 1954, Мінск),
бел. архітэктар, педагог. Сын В.М.Марозава. Д-р культуралогіі (1998). Скончыў БПІ (1976). Працаваў у ін-це «Белдзіпрадор», з 1987 выкладае ў БПА. Працуе ў галіне манум. мастацтва: помнікі Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага р-на (1993, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), М.Танку ў в. Пількаўшчына Мядзельскага р-на Мінскай вобл. (1997). Аўтар прац у галіне тэорыі і філасофіі дойлідства: «Планета дарог» (1992), «Таямнічым шляхам Гермеса» (1994). Прэміі міжнар.арх. конкурсаў у Францыі (1984), Балгарыі (1985), Югаславіі (1987).
Тв.:
Ты откуда и куда? Мн., 1998 (разам з В.М.Марозавым);