Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскайвобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Максім Фёдаравіч) (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Міхаіл Мацвеевіч) (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1962). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.:
Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985;
Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разам з Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Пётр Марцінавіч) (12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл. — 9.6.1965),
рус. кінаакцёр. Скончыў Ін-тсцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1935). З 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адданыя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Трактарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху Алейнікава прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця».
П.М.Алейнікаў.П.М.Алейнікаў (у цэнтры) у ролі Малібогі (фільм «Сямёра смелых»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАНАМІ́ЧНЫЯ РУ́ДЫ,
мінералы і горныя пароды, якія з’яўляюцца сыравінай для вытв-сці мінер. угнаенняў. Да іх належаць апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра, сера, карбанатныя пароды (даламіт, мел, вапняк), сапрапелі, вермікуліт, торф і інш. На выраб мікраўгнаенняў выкарыстоўваюць руды, у якіх ёсць медзь, бор, марганец і інш. Найбуйнейшыя радовішчы агранамічных руд на Беларусі: паклады калійных соляў (Салігорскі і Петрыкаўскі р-ны), даламітаў (Віцебскі р-н), фасфарытаў (усх. раёны Магілёўскайвобл.). У значных аб’ёмах здабываюцца вапнавыя матэрыялы і торф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАРЭ́ВІЧ (Дзмітрый Іванавіч) (1.11.1848, г. Горкі Магілёўскайвобл. — 1912),
расійскі вучоны. Д-рюрыд.н. (1877), праф. Новарасійскага (Адэскага, 1882) і Варшаўскага (1887) ун-таў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1870). З 1874 праф. у Дзямідаўскім юрыд. ліцэі ў Яраслаўлі. Навук. працы па гісторыі і практыцы рым. права.
Тв.:
История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77;
Античный мир и христианство. Ярославль, 1880;
Система римского права. Т. 1—3. Спб., Варшава, 1887—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЖАСТО́ЎСКІ (Ігнацы) (1823—75),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. З роду Бжастоўскіх. Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыд. адукацыю. Працаваў старшынёй палаты крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у з’ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскайгуб. У час паўстання чл.грамадз. камісіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную л-ру на бел. і польск. мовах. У канцы 1863 арыштаваны, пасля следства сасланы ў Енісейскую губ., там і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́БІКАЎ (Васіль Мікалаевіч) (17.1.1910, г. Слаўгарад Магілёўскайвобл. — 3.9.1992),
савецкі военачальнік. Ген.-лейт. авіяцыі (1954). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі ў 1936—37: лётчык, камандзір звяна, атрада. Са снеж. 1937 камандзір авіяц. брыгады, ст.нам. інспектара ВПСЧырв. Арміі. З 1940 камандуючы ВПС арміі. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 камандуючы паветр. арміяй Далёкаўсх. фронту. Удзельнік разгрому японскай Квантунскай арміі ў 1945. Да 1961 у ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУНО́Ў (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.9.1921, с. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд.ін-т (1950). З 1976 у Беларускім дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—94 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення структуры і метадаў кіравання.
Тв.:
Вопросы теории управления производством. Л., 1965;
Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. М., 1975;
Роль науки управления социалистическим производством. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІНО́ЎСКАЯ (Ніна Васілеўна) (н. 18.12.1935 в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Магілёўскае дашкольнае педвучылішча (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада, дзіцячага дома (1955—58), карэктарам (1962—67). Друкуецца з 1958. Піша для дзяцей. Аўтар кніжак вершаў «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Размова сняжынак» (1968), «Кніжчыны сябры» (1975), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), «Гусіны капялюшык» (1994) і інш. Вершы Галіноўскай напісаны вобразнай мовай, з любоўю да маленькіх чытачоў, з дабрынёй разумнага настаўніка.