Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАЖО́ЎКА,
1) ручная машына з рабочым органам у выглядзе нажовачнага палатна. Мае эл. або пнеўматычны прывод. Выкарыстоўваецца для разразання метал. загатовак.
2) Ручная піла, рабочы орган у якой — нажовачнае палатно. У Н. для слясарных работ зменнае палатно ўстанаўліваюць у спец. рамцы, у Н. для сталярных работ — замацоўваюць з аднаго боку ў ручцы.
Нажоўкі: а — ручная слясарная (1 — нажовачнае палатно, 2 — рамка); б — прывадная (1 — заціскныя ціскі, 2 — рама з нажовачным палатном, 3 — трубка з ахаладжальнай вадкасцю, 4 — электрарухавік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНСАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. mensa стол, трапеза),
форма ўзаемадзеяння паміж папуляцыямі (арганізмамі), калі адна з іх адмоўна ўздзейнічае на другую без карысці для сябе і без адмоўнага ўплыву збоку той, на якую ўздзейнічае. Назіраецца, напр., паміж плесневымі грыбамі, што прадуцыруюць антыбіётыкі, і бактэрыямі, жыццядзейнасць якіх пры гэтым прыгнечваецца або істотна абмяжоўваецца; паміж драпежнікамі і птушкамі, якія іх суправаджаюць і здольныя наклікаць на іх ворага або ўскладніць паляванне. Гл. таксама Каменсалізм, Паразітызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАЛІНІ́Т,
запаленне барталінавых залоз пераддзвер’я похвы ў жанчын. Узбуджальнікі барталініта — ганакокі і стафілакокі, часам стрэптакокі, кішачная палачка, трыхаманады і інш. Пачынаецца з запалення вывадной пратокі залозы (ацёк, гіперэмія, інфільтрацыя). Калі захворванне не лечаць, утвараецца абсцэс, які можа самаадвольна прарваць. Пры ўтварэнні новых абсцэсаў хвароба пераходзіць у хранічную форму. Найчасцей барталініт развіваецца з аднаго боку, бывае двухбаковы. Лячэнне: антыбактэрыяльная тэрапія, мясцова холад; пры нагнаенні і абсцэсах — разразанне, пры частых абвастрэннях — хірург. выдаленне залозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пачу́ркі, пачу́ркы, поцёркы Скручаныя вузлы на крутой нітцы’ (Уладз.). Зпольск.сілез.paczury ’адходы валакна пры першым часанні жмені льну збоку галовак’, якое з*pacz‑y параўн. маз.paczewie ’кастрыца’. Далей няясна. Лексема поцёркы — у выніку падабенства з пацеркамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канто́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае канты; апрацаваны на канты (у 1 знач.). Кантовы слуп. □ Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою.Гартны.
2.З вугламі (трыма, чатырма і больш), не ў форме акружнасці. Не з таго боку, дык з другога, але абавязкова ў кожнай хатцы ёсць хоць адно акенца: дзе круглае, дзе кантовае.Кулакоўскі.У кантовую, пафарбаваную зялёным, стальную каробку баракамеры селі два лётчыкі.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для фармоўкі, звязаны з фармоўкай. Фармовачны прэс. □ [Багданоўскі:] — Трэба пусціць.. канвеер, зрабіць механізаваную землечарпалку, паваротныя фармовачныя машыны.«Беларусь».Ланге трапіў на завод з паўднёвага боку. Праз разбураны бомбамі фармовачны цэх выйшаў на вузкі дворык.Асіпенка.
2. Які выкарыстоўваецца пры фармоўцы, адліўцы вырабаў у формах і пад. Фармовачныя сумесі. □ Каля машын і на пралёце валяліся .. пліты, апокі, скрынкі з-пад стрыжняў, чарнелі кучы фармовачнай зямлі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШЧА́ТКАВА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча і 3 селішчы) каля в. Шчаткава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Даследавалі ў 1930 А.М.Ляўданскі, у 1959 Я.Г.Краскоўская, у 1963 Л.Д.Побаль. Гарадзішча (пляцоўка авальная, 120×75 м, збоку поля ўмацавана 2 валамі і равамі) адносіцца да ранняга жал. веку (мілаградская і зарубінецкая культуры), датуецца канцом 6 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э. На ім выяўлены паўзямлянкавая пабудова, заглыбленая ў мацярык на 0,5 м, рэшткі агнішча, фрагменты ляпных гладкасценных і штрыхаваных пасудзін, у т. л. гаршкі і міскі з слабапрафіляваным тулавам і плоскім днішчам. Сярод знаходак жал. нож, шыла, шпілька, рыбалоўны кручок, гліняныя абломкі тыгляў, прасліцы, грузікі, каменныя брускі, крамянёвыя прылады працы, упрыгожанні з грыбападобнымі навершамі, падковападобная і позналатэнская фібулы, трапецападобная падвеска, дэкарыраваная кропкавымі адбіткамі, пярсцёнак, 2 шкляныя антычныя пацеркі і інш.Селішча-1 (каля ўсх.боку гарадзішча) адносіцца да зарубінецкай і быхаўска-калочынскай культур і часоў Кіеўскай Русі. На ім выяўлены 2 паўзямлянкавыя жытлы памерамі 3,7×3,3 м і 3×3 м, у куце аднаго жытла рэшткі печы-каменкі. Знойдзены жалезныя нож і шпілька, фрагменты слабапрафіляваных гаршкоў. У другой паўзямлянцы знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі з расчосамі, жал. цвікападобныя шпількі і шпора. У комплекс уваходзяць яшчэ 2 селішчы (у 1962—63 абследаваў Побаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАВЫ́ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Вял. Каўказа. Цягнецца зпаўн.боку паралельна Галоўнаму (Водападзельнаму) хрыбту. Складаецца з асобных масіваў, падзеленых вярхоўямі рэк паўн. схілу Вял. Каўказа. Выш. да 5642 м (г. Эльбрус). Да Бабакога хрыбта адносяцца самыя высокія вяршыні Вял. Каўказа: Дыхтау (5203 м), Казбек (5033 м), Тэбуласмта (4493 м) і інш. Складзены з асадкавых парод, крышт. і гліністых сланцаў, гранітаў. У грабянёвай частцы альпійскія формы рэльефу. Хвойныя лясы, высакагорныя лугі. У цэнтр. частцы ледавікі.