галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50°паўн. ш. і 35°паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Гл. таксама Бахчавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНАВЕ́НКАГаліна Уладзіміраўна (н. 18.8.1934, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. навук (1989). Скончыла БДУ (1956). З 1973 у Ін-це геал.навук.Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэктоніцы і карысных выкапнях стараж. платформ. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Палеотектоника Белоруссии. Мн., 1983 (у сааўт.);
Кембрий Белоруссии. Мн., 1985 (у сааўт.);
Балтийско-Приднестровская зона перикратонных опусканий. Мн., 1986;
Палеоокеан Япетус и корреляция геологических событий на западе Восточно-Европейской платформы // Літасфера. 1994. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМО́НІКА, струменная пнеўмааўтаматыка,
галіна пнеўмааўтаматыкі, звязаная з вывучэннем, распрацоўкай і выкарыстаннем пнеўматычных прыстасаванняў. У іх перадача, пераўтварэнне і выяўленне інфармацыі заснавана на ўзаемадзеянні паветр.струмянёў струменяў*, змене скорасці паветр. плыней і інш. аэрадынамічных эфектах. На прынцыпах П. створаны пераўтваральнікі т-ры, скорасці, паскарэння, вымяральнікі лінейных памераў дэталей і вырабаў і інш. Выкарыстоўваецца для аўтам. кіравання станкамі, аўтам. лініямі, паравымі катламі, турбінамі, выбуха- і пажаранебяспечнай вытв-сцю, у выліч. і мед. тэхніцы (апараты штучнага кровазвароту і дыхання) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕТАКСІКАЛО́ГІЯ,
галінарадыебіялогіі, якая вывучае таксічнае ўздзеянне радыеактыўных элементаў на жывыя арганізмы. Даследуе шляхі паступлення радыеактыўных ізатопаў, іх размеркаванне ў тканках і органах, кінетыку абмену і біял. ўздзеянне; вызначае і ацэньвае гранічна-дапушчальныя ўзроўні ўтрымання і паступлення ў арганізм, у т. л. з эксперым., дыягнастычнымі і тэрапеўт. мэтамі. Распрацоўвае меры прафілактыкі атручэнняў радыеізатопамі, сродкі для зніжэння іх усмоктвання са страўнікава-кішачнага тракту і хуткага выдзялення з арганізма (сарбенты, комплексаўтваральнікі, ірвотныя, слабіцельныя, мачагонныя, спец. дыеты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗЬу тэхніцы,
перадача і прыём інфармацыі з дапамогай розных тэхн. сродкаў; галінанар. гаспадаркі. Адрозніваюць пошту, радыёвяшчанне, тэлебачанне, электрасувязь, а таксама перадачу даных у лакальных і глабальных камп’ютэрных сетках. Усе сродкі С. (акрамя пошты) карыстаюцца эл.-магн. ваганнямі пэўных частот паводле шкалы, рэкамендаванай Міжнар. саюзам электрасувязі. Адбываецца пашырэнне відаў паслуг С., якія даюцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме, пераход на лічбавыя фарматы перадачы інфармацыі (гл.Лічбавае радыёвяшчанне, Лічбавае тэлебачанне), інтэграцыя электрасувязі і вяшчання з Інтэрнетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ЧКАГаліна Казіміраўна (н. 11.1 1.1955, в. Сташулі Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. літаратуразнавец і крытык. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1978). Настаўнічала, працавала перакладчыцай, у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», з 1995 выкладае ў Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1975 (вершы). Даследуе маральна-этычныя пошукі сучаснай бел. прозы.
Тв.:
Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры XIX — пачатку XX стст. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ-СТАФА́НСКАЯ, Чэрны-Стэфаньская (Czerny-Stefańska) Галіна (н. 30.12.1922, г. Кракаў, Польшча), польская піяністка. Вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), Вышэйшай муз. школе ў Кракаве (1946—50). З 1955 салістка Кракаўскай філармоніі. З 1976 выкладае ў Вышэйшай муз. школе ў Познані. Канцэртавала як салістка і ансамблістка, у т. л. з мужам піяністам Л.Стафанскім і дачкой піяністкай і клавесіністкай Э.Стафанскай-Луковіч. Лаўрэат Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1-я прэмія, 1949, Варшава). Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1952.