Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва.Колас.Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну.Сачанка.// Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна.Лынькоў.Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка.Аношкін.// Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даро́жанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Нар.-паэт.Ласк.да дарога. Ой вы, дарожанькі людскія, Пуцінкі вузкія, крывыя!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абры́згнуць, ‑гне; пр. абрызг, ‑ла; зак.
Пачаць кіснуць (пра малако). [Пакупніца:] — Што ж гэта вы падвялі нас з малаком? — Абрызгла? — спалохалася Вера.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і мабілізаваць. — Як вы трапілі ў Чырвоную Армію за камандзіра? — Змабілізавалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляву́зганне, ‑я, н.
Разм. Бязглуздая, пустая, нудная размова. [Перапечка:] — Мяне дзівіць, Рыгор Захаравіч, як вы можаце спакойна слухаць контррэвалюцыйнае плявузганне гэтай брыдоты?!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыц, выкл.
Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць. — Цыц вы, гультаі, хопіць скардзіцца! — зноў азваўся старшы.Машара.[Стары:] — Цыц, сарокі! Дайце хоць паспаць.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gladly[ˈglædli]adv. ра́дасна, з вялі́кім задавальне́ннем, ахво́тна;
Will you help me? – Glad ly.Вы мне дапаможаце? – Ахвотна./З прыемнасцю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НОВАЗЕЛА́НДСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Займае Паўд. і Паўн. а-вы Новай Зеландыі, а-вы Макуоры, Окленд, Чатэм і інш. (ад 29 да 54°паўд. ш.). Уваходзіць у царства Натагею. У флоры больш за 1800 відаў вышэйшых раслін, з якіх больш за 3/4 эндэмічныя. Шмат раслін-неабіёнтаў. Пераважаюць сям.: архідныя, асаковыя, залознікавыя, злакавыя, казяльцовыя, марэнавыя, парасонавыя, складанакветныя і інш. Шмат папарацей, у т. л. буйных дрэвападобных, эпіфітаў і ліян. Генетычна расл. і жывёльны свет вобласці звязаны з флорай і фаунай крайняга ПдПаўд. Амерыкі і Паўд.-Усх. Аўстраліі. Фауна бедная па відах, астраўнога тыпу. З млекакормячых (акрамя неабіёнтаў) 2 эндэмічныя віды лятучых мышэй Птушак больш за 200 відаў, шмат эндэмічных. Характэрны марскія птушкі: бакланы, пінгвіны, трубканосыя, чайкі і інш. З нелятаючых характэрны ківі, некат. пастушковыя. З паўзуноў (20 відаў) пашыраны эндэмічныя роды геконаў (5 відаў) і сцынкаў (9 відаў). Найб. характэрны паўзун — гатэрыя. З земнаводных — жабы з роду ліяпельм. Прэснаводных рыб мала (1 від вугра, некалькі відаў з сям. галаксіід і інш.). Фауна насякомых багатая (матылёў больш за 1000 відаў). Шматлікія наземныя малюскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
помилосе́рдствовать/помилосе́рдствуй(те)! змі́луйся (змі́луйцеся), злі́туйся (злі́туйцеся)!; (да что ты, что вы!) (ды) што ты (вы)!; (прости, простите!) дару́й(це)!, выбача́й(це)!; (постой, постойте!) пасто́й(це)!, пачака́й(це)!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АТЛА́САЎ Уладзімір Васілевіч (каля 1661—64—1711),
рускі землепраходзец. Сібірскі казак. У 1697—99 здзейсніў паходы на Камчатку, заснаваў астрог Верхнекамчацкі, абклаў данінай мясц. народы. У 1701 за далучэнне Камчаткі да Расіі атрымаў чын казацкага галавы. Упершыню рознабакова апісаў прыроду і насельніцтва Камчаткі, даў звесткі пра астравы і землі паблізу ад Камчаткі і Чукоцкага п-ва, пра Курыльскія а-вы і Японію. Забіты ў час бунту служылых людзей. Імем Атласава названы бухта і вулкан на Курыльскіх а-вах.