АМАНГЕЛЬДЫ ІМА́НАЎ (1873, Тургайская вобл., Казахстан — 18.5.1919),
адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. паўстання ў Казахстане ў 1916. У час Сярэднеазіяцкага паўстання 1916 узначаліў атрады ў Тургайскім і суседніх паветах. У кастр. 1917 стварыў партыз. атрад, які выступіў супраць урада, сфарміраванага партыяй Алаш. Адзін з арганізатараў сав. улады ў Тургайскай вобл., першых у Казахстане часцей Чырв. Арміі. Загінуў у выніку антысав. мяцяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ (Кузьма Пятровіч) (1911, в. Сінск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1943 на Зах. і Паўд.-Зах. франтах. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант Грыб вызначыўся ў 1943 у баі каля в. Куцавалаўка Кіраваградскай вобл. (Украіна): адзін з першых фарсіраваў Дняпро, уварваўся ў сяло, на захопленым плацдарме паранены адбіваў контратакі ворага, пакуль не загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫНЬ (Савелій Рыгоравіч) (4.1.1912, в. Таўбозіна Бранскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Радавы Д. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: 25.6.1944 у баі за в. Святое Возера Рагачоўскага р-на разам са ст. лейтэнантам В.С.Уткіным з гранатамі кінуўся пад самаходную гармату «фердынанд»; цаной свайго жыцця воіны сарвалі контратаку праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́РАЎ (Рыгор Андрэевіч) (6.2.1906, в. Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір аддзялення сяржант Гусараў вызначыўся ў 1943 у баях у Верхнедняпроўскім р-не Днепрапятроўскай вобл. (Украіна): 28 вер. ў ліку першых фарсіраваў Дняпро, заняў з узводам зручны рубеж, чым садзейнічаў пераправе інш. падраздзяленняў палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Васіль Пятровіч) (1922, в. Бярозаўка Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 12.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант Ж. у ліп. 1944 у баі за г. Масты Гродзенскай вобл. агнём са станковага кулямёта адбіў 3 контратакі праціўніка, адрэзаў яго пяхоту ад танкаў, гранатамі падбіў танк, пад другім загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАГО́НСКІ (Сямён Аляксандравіч) (14.1.1910, в. Залучча Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант З. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад г.п. Ржышчаў у баях за вызваленне Кіеўскай вобл. На радзіме на ўшанаванне яго памяці пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Іван Ігнатавіч) (10.1.1910, в. Чарнава Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў аўтадарожны тэхнікум (1936). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. і інш. франтах. Старшы вадзіцель пантонна-маставога батальёна яфрэйтар К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл. Да 1972 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКАЎСКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—44. Утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобл. Цэнтр — г. Крынкі. Падзяляўся на 13 сельсаветаў. Пл. раёна 0,9 тыс.км² (1941). 20.9.1944 у сувязі з пераносам цэнтра раёна ў г.п.Вял. Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобл. 16.8.1945 зах. частка раёна разам з г. Крынкі перададзена Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́, Яблынька,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор дробнаўзгорысты, пл. 179 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Пліса Крупскага р-на. У верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 6—7 км у малаводныя гады перасыхае.