гі́нкга

(яп. hinkho, ад кіт. inhinh = серабрысты абрыкос)

дрэва сям. гінкгавых, пашыранае ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

да́ніо

(н.-лац. danio)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў прэсных вадаёмах Паўн. і Паўд.-Усх. Азіі; гадуецца ў акварыумах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

джо́нка

(малайск. djong)

грузавое драўлянае паруснае судна з шырокімі і высока прыўзнятымі кармой і носам; распаўсюджаны ў Паўд.-Усх. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыло́па

(фр. antilope, ад с.-гр. antholops)

жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая пашырана пераважна ў Афрыцы і Паўд. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пу́нтыус

(н.-лац. puntius)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі і Паўд. Азіі; на Беларусі разводзіцца як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёла3

(н.-лац. rhadiola)

травяністая расліна сям. таўсцянкавых, пашыраная ва ўмераных зонах, пераважна ў гарах Азіі; лекавая і дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фі́була

(лац. fibula)

металічная засцежка для верхняга адзення ў выглядзе брошкі, якая ўжывалася ў старажытных народаў Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo),

род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.

Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна.

Вастрыца распасцёртая.

т. 4, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙЦО́ВАЯ РЫ́БКА (Betta splendens),

сіямскі пеўнік, рыба роду пеўнікаў атр. акунепадобных. Пашырана ў прэсных вадаёмах Паўд.-Усх. Азіі. У Еўропу завезена ў канцы 19 ст. На Беларусі жыве ў акварыумах.

Даўж. 3—8 см. Цела выцягнутае, рознага колеру, пры спалоху і рэзкай змене ўмоў бясколернае. Самцы ярчэйшыя за самак, задзірыстыя, асабліва ў шлюбны перыяд (адсюль назва). У Тайландзе спецыяльна трэніруюць для баёў. Самец будуе гняздо з паветраных бурбалак, у якое пераносіць у роце ікрынкі. Лічынкі ахоўвае. Выведзена шмат парод для акварыумаў.

Байцовая рыбка.

т. 2, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛІГАЛО́Ў (Conium),

род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку трапляецца балігалоў плямісты (Conium maculatum). Расце на сметніках каля жылля, дарог і па берагах рэк.

Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным мышыным пахам. Сцябло голае, галінастае, тонкабаразнаватае, часта з пурпуровымі плямамі. Лісце звычайна тройчыперыстае, з похвамі. Кветкі дробныя, белыя, у складаных шчыткападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Лек. (болепатольны, заспакаяльны і проціракавы сродак), дубільныя, інсектыцыдныя і ядавітыя (маюць алкалоіды каніін, халін, канідрын і інш.) расліны.

Балігалоў плямісты.

т. 2, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)