галаўное вадасховішча Сляпянскай воднай сістэмы, на паўн. ускраіне Мінска. Створана ў 1981. Пл. 0,94 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 7,5 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Наліўное: напаўняецца па вадаводзе з вадасховішча Дразды. Катлавіна — прыродная ўпадзіна. Дно пясчанае. Берагі пясчаныя, зах. і паўн.-зах. пад лесам. Востраў пл. 0,6 км². Даўж. земляной плаціны 1,1 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,5 м. Моцна праточнае. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і воднага добраўпарадкавання Мінска. Месца адпачынку (даўж. пляжаў каля 2 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЛІ́НДР (ад грэч. kylindros валік, каток),
1) геаметрычнае цела, абмежаванае замкнёнай цыліндрычнай паверхняй і дзвюма паралельнымі сякучымі яе плоскасцямі. Часткі плоскасцей, што абмяжоўваюць Ц., — асновы, адлегласць паміж імі — вышыня. Прамым наз. Ц., калі яго ўтваральная перпендыкулярная да асновы, кругавым — калі асновы кругі. Аб’ём прамога кругавога Ц.: V = 2πR2h, плошча бакавой паверхні: S = 2πRh, дзе R — радыус асновы, h — вышыня Ц.
2) Полая дэталь з цыліндрычнай унутр. паверхняй, у якой рухаецца поршань у поршневых машынах.
3) Высокі, цвёрды мужчынскі капялюш з невял. палямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчаны за 1 км на Пд ад в. Ратынцы Валожынскага р-на Мінскай вобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 8—12 см). Даўж. 5,4 м, шыр. 4,7 м, выш. 3,4 м, у абводзе 15,5 м, аб’ём 45,8 м³, маса каля 120 т. Формай нагадвае прас. Прынесены ледавіком 220—150 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. З валуном звязана шмат паданняў.
В.Ф.Вінакураў.
Чортаў камень каля в. Ратынцы Валожынскага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ ХМЯЛЁЎСКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Знаходзіцца на паўн. ускраіне в. Хмялёўка Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Валун сярэднезярністага ружовага граніту з крышталямі палявых шпатаў (гнёзды і таблічкі памерам ад 1 × 1 да 2 × 3 см) і ўключэннем ксеналітаў гнейсападобнай пароды. Даўж. 2,5 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,75 м, у абводзе 6,7 м, аб’ём 4,9 м³, маса каля 13 т. Мае прасападобную форму. Прынесены ледавіком 320—250 тыс.г. назад са Скандынаўскага п-ва. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАТ (ад англ. state дзяржава),
1) самакіравальная адм.-тэр. адзінка ў шэрагу федэратыўных дзяржаў (ЗША, Мексіка, Бразілія, Індыя, Нігерыя і інш.). Прававое становішча Ш., аб’ём кампетэнцыі яго органаў улады, узаемаадносіны з цэнтр. урадам вызначаюцца федэральнай канстытуцыяй. У некат. краінах (ЗША, Мексіка) Ш. маюць уласныя канстытуцыі. Узначальвае Ш. выбраны або прызначаны губернатар, паўнамоцтвы якога ў пэўнай ступені аналагічныя кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы. Ш. маюць уласныя заканад. органы і суд. сістэму. Ш. не з’яўляецца суверэннай дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., каля г.п. Астравец і хутара Янава. Створана ў 1955 плацінай на р. Лоша (бас.р. Вілія). Пл. 1,1 км², даўж. 7,7 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 7,5 м. Аб’ём вады 2,3 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 92 млн.м³. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Ёсць 2 залівы, востраў пл. 0,2 га. Каля берагоў зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,1 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Янаўская ГЭС), арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РУС ГЕАЛАГІ́ЧНЫ,
падраздзяленне агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае аддзелу геалагічнаму. Аб’ядноўвае адклады, якія ўтвараліся на Зямлі на працягу веку геалагічнага. Стратыграфічны аб’ём і межы Я.г. вызначаюцца тыповымі для яго комплексамі выкапнёвых рэшткаў жывёльных і расл. арганізмаў на ўзроўні родаў, падродаў і відаў. Я.г. падзяляецца на пад’ярусы і зоны (храназоны) стратыграфічныя. Назва ярусаў паходзіць ад назвы геагр. аб’екта, на тэрыторыі ці паблізу якога знаходзіцца яго стрататып. У фанеразоі ў інтэрвале кембрый — неаген вылучана 88 ярусаў, геал. ўтварэнні большасці з іх пашыраны на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гадзі́ннік, ‑а, м.
Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Насценны гадзіннік. Выраб гадзіннікаў.
•••
Вадзяны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе мернага сасуда, з якога за нейкі час выцякае пэўны аб’ём вады.
Пясочны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе дзвюх мерных шклянак, злучаных тонкай гарлавінай, праз якую перасыпаецца пясок на працягу пэўнага часу (скарыстоўваецца ў медыцыне пры вызначэнні невялікіх адзінак часу).
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́ўка¹, -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.
1. У азартных гульнях: сума грошай, якую ігрок ставіць на карту.
4. Максімальна дапушчальны працоўным заканадаўствам і рэгламентам арганізацыі аб’ём працы, адпаведны пэўнай штатнай пасадзе (звычайна ўстаноўленая колькасць гадзін выкладчыцкай нагрузкі ў ВНУ).
Працаваць на палову стаўкі.
5.перан., на каго-што. Разлік, арыентацыя на каго-, што-н., імкненне грунтаваць свае дзеянні на чым-н.
С. на свае сілы.
С. на мясцовыя ўлады.
○
Вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб для праверкі паказанняў, якія прыцягваюцца па адной справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
size
[saɪz]1.
n.
1) паме́р -у m., велічыня́f.; аб’ём -у m.
2) ну́мар, паме́р -у m.
His shoes are size 10 — чараві́кі ў яго́ дзяся́тага паме́ру
2.
v.t.
сартава́ць паво́дле велічыні́
•
- cut down to size
- size up
- of a size
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)