адка́знасцьж. Verántwortung f -, Verántwortlichkeit f; Háftung f -;
узя́ць на сябе́ адка́знасць зашто-н. die Verántwortung für etw. (A) übernéhmen*;
зняць з сябе́ адка́знасць die Verántwortung áblehnen;
ускла́сці адка́знасць накаго-н.зашто-н.j-n für etw. verántwortlich máchen;
падзяля́ць адка́знасць mítverantwortlich sein;
2.эк. Háftung f -;
неабмежава́ная адка́знасцьúnbegrenzte Háftung;
абмежава́ная адка́знасць begrénzte Háftung;
адка́знасць вытво́рцы Produzéntenhaftung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.
2.каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.
3.Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́ты, ‑аў; адз.няма.
Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі.Лынькоў.Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі.Якімовіч.// Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы.Самуйлёнак.
•••
За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).
За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
[Лац. crates.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канду́ктар, ‑а, м.
1. Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім. // Работнік гарадскога транспарту, які прадае білеты ў тралейбусах, аўтобусах, трамваях і наглядае за парадкам у іх. Кандуктар трамвая. Аўтобус без кандуктара.
2. Прыстасаванне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.
[Ад лац. conductor — праваднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завуго́лле, ‑я, н.
1. Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шумеў у завуголлі вецер і вельмі хацелася спаць.Быкаў.Задрыжала-замітусілася абгародка, бы сухое дуддзё ад ветру дзе ў завуголлі.Пташнікаў.
2.перан.(зпрыназ. «па»). Разм. Тоячыся, асцерагаючыся. — Хлусню гавораць звычайна па завуголлю. У вочы няёмка казаць.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
Папрацаваць многа, доўга, уволю. Папрацавацца за свой век. □ Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён, і напрацаваўся за добры іншы тыдзень.Якімовіч.Вясёлыя былі дзянькі. Напрацуешся, напяешся, нарагочашся!Шамякін.// Стаміцца ад працы. На.. спіне, плячах, па расслаблена апушчаных руках было відно, што.. [маці] моцна напрацавалася.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Пракласці частай хадзьбой (дарожку, сцежку і пад.). — [Рысь] ведала, што сцежку пратапталі алені і што тут яны адзін за адным на вадапой ходзяць.В. Вольскі.[Васіль:] — Я многа, брат, тут сцежак пратаптаў. За вайну ўсё было зарасло.Шамякін.
2. Працерці, пранасіць хадзьбой. Пратаптаць боты.
3. Таптаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раска́яцца, ‑каюся, ‑каешся, ‑каецца; зак.
Пашкадаваць аб зробленым учынку, прызнаўшы яго памылковым або благім. Аднак, поўная трывогі, нягледзячы на сварку, .. [Вера] ўчора за вячэрай зноў папрасіла Максіма Сцяпанавіча з’ездзіць да дырэктара інстытута. Папрасіла і раскаялася.Карпаў.Гераіня К. Чорнага выходзіць замуж за кулака па разліку, але вельмі скора павінна раскаяцца ў гэтым кроку.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́ды, ‑аў; адз.няма.
Абл. Два вядры (звычайна з вадой). Была .. [бабка], як казюлька, аднак жа цяжкія суды вады спраўна насіла — за квартал, за два, а то і далей ад крыніцы.Гарэцкі.[Барашкін] напіўся проста з крынічкі, прыгадваючы, як Людміла разыграла яго, потым зачэрпнуў поўныя суды і амаль бегма кінуўся назад да хаты.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Які асеў, ушчыльніўся ад доўгага ляжання. Сустрэла каля брамы цішыня Пяском улежаным, травой кароткай.Пысін.Баба Домна, укруціўшыся ў цёплую хустку, ляжала на сваім улежаным за гады месцы — за комінам, на печы.Сіпакоў.
2. Які ўляжаўся і стаў гатовым для ўжывання. Пахла гарэлым торфам, агуркамі і ўлежанымі яблыкамі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)