чле́ністы, -ая, -ае.

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

Членістыя жывёлы, расліны.

|| наз. чле́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаблі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях.

Каманда шаблістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапава́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́пачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які шые шапкі.

|| ж. ша́пачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штоме́сячны, -ая, -ае.

Які бывае кожны месяц, раз у месяц.

Ш. часопіс.

Штомесячна (прысл.) плаціць узносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырокавяшча́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які многа абяцае, прыцягвае многімі абяцаннямі.

Шырокавяшчальныя прамовы.

|| наз. шырокавяшча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ну́дны ’надаедлівы; нецікавы; бедны’ (Нас.), ’сумны; які наганяе нуду’ (Сл. ПЗБ), ’які выклікае моташнасць, ад якога цягне на ваніты’ (ТС), ’нясмачны, брыдкі’ (Ян.). Ад нуд, нуда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБАРАЧА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С у тэрмадынаміцы,

працэс пераходу сістэмы з аднаго стану ў другі, які магчыма ажыццявіць у адваротным напрамку з паўтарэннем усіх яго прамежкавых станаў. Складаецца з паслядоўнасці станаў раўнавагі, якія вельмі мала розняцца паміж сабою, таму яго наз. квазістатычным, квазіраўнаважным. Крытэрыем абарачальнасці з’яўляюцца паводзіны энтрапіі: яна застаецца пастаяннай у абарачальным працэсе, які працякае ў ізаляванай сістэме значна павольней, чым устанаўліваецца тэрмадынамічная раўнавага ў дадзенай сістэме. Сістэма пры абарачальным працэсе выконвае найб. магчымую работу. Абарачальны працэс ляжыць у аснове тэорыі цеплавых рухавікоў (гл. Карно цыкл). Усе рэальныя працэсы з-за трэння, дыфузіі, выпрамянення і інш. неабарачальныя.

т. 1, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́ЙЛЕР

(англ. broiler ад broil смажыць на агні),

адкормленае на мяса кураня ва ўзросце да 70 сутак, з жывой масай да 2 кг. Для вытв-сці бройлераў выкарыстоўваюць мяса-яечныя, мясныя пароды курэй і мясныя лініі гэтых курэй (бацькаўскай формай у скрыжаваннях служыць парода корніш, мацярынскай — белы плімутрок). Бройлеры вызначаюцца інтэнсіўным ростам, скараспеласцю, нізкімі затратамі корму. Мяса бройлера — дыетычны прадукт, які мае да 22,5% бялку, далікатнае і сакаўное. Бройлерам наз. таксама гібрыдны маладняк інш. відаў птушкі, які гадуюць на мяса (качанят не старэй за 8 тыдняў, гусянят і цацаранят ва ўзросце да 12 тыдняў, індычанят — да 19 тыдняў).

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАБЭ́Н (Gabin) Жан [сапр. Манкаржэ

(Moncorgé) Жан Алексі; 17.5.1904, Мер’ель, каля Парыжа — 15.11.1976], французскі кінаакцёр. З 1923 выступаў у муз. рэвю і аперэтах, з 1930 — у кіно. Прынёс на экран дух дэмакратызму, які спалучаўся з валявым, дзейсным пачаткам і павагай да асобы. Стварыў на экране вобраз чалавека, вернага сваім уяўленням пра абавязак і справядлівасць, які адстойвае сваю незалежнасць: «Вялікая ілюзія» (1937),

«Набярэжная туманаў» (1938), «Каля сцен Малапагі» (1948), «Ноч — маё панаванне» (1951), «Уладары гэтага свету» і «Адвержаныя» (1958), «Вуліца Прэры» (1959), «Божы гром» (1965), «Кот» (1971) і інш.

Літ.:

Божович В. Жан Габен. М., 1982.

т. 4, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)