падо́бны, -ая, -ае.
1. Які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.
Падобныя з твару.
2. Такі, як гэты (пра які ідзе гаворка).
Другі п. выпадак здарыўся ў іншым месцы.
3. У геаметрыі: тоесны па форме, але розны па велічыні.
Падобныя трохвугольнікі.
○
І падобнае (скарочана на пісьме «і пад.») — ужыв. ў канцы пералічэння тоесных прадметаў, з’яў і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Ніжні край сукенкі, спадніцы.
Трымаецца за чый-н. п. (пра дзіця; таксама перан.: пра бездапаможныя, нерашучыя паводзіны каго-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́нкі, -аў, адз. падо́нак, -нка, м.
1. Рэшткі вадкасці на дне разам з асадкам.
Выліць п. з балеі.
2. перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства (пагард.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́ўгу, прысл.
На працягу доўгага часу.
П. не бываць у роднай вёсцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́ўжаны, -ая, -ае.
1. Які мае даўгаватую форму.
Малочнае возера мае падоўжаную форму.
2. Больш працяглы, доўгі. У граматыцы: вымаўлены працягла.
Падоўжаныя зычныя гукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́ўжны, -ая, -ае.
Размешчаны па даўжыні чаго-н.; проціл. папярочны.
П. разрэз.
Падоўжная сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́ўжыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Стаць даўжэйшым.
Цень падоўжыўся.
Ночы падоўжыліся.
|| незак. падаўжа́цца, -а́ецца.
|| наз. падаўжэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
падо́ўжыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.
Зрабіць даўжэйшым.
П. вуду.
П. рэйс.
|| незак. падаўжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.