ві́сельня, ‑і, ж.

Прыстасаванне для пакарання смерцю праз павешанне; шыбеніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вогнезасцерага́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для засцярогі ад агню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаадлі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для адпампоўвання вады. Водаадліўная помпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы водных рэсурсаў рэк, вадаёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаразда́тчык, ‑а, м.

Прыстасаванне для раздачы вады на жывёльных фермах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вудзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вуджэння рыбы. Вудзільны рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сцілкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вусцілак. Вусцілкавая скура. Вусцілкавы кардон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адціска́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор, прыстасаванне для адціскання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адціска́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны для адціскання. Адціскальны прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыжа́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор для ператварэння газаў у вадкасць.