атмасферныя працэсы, якія вызначаюць характар клімату Зямлі або асобных яе рэгіёнаў. Глабальныя К.п.: цеплазварот (радыяцыйныя ўмовы на зямной паверхні і цеплаабмен паміж ёю і атмасферай); вільгацезварот паміж атмасферай і зямной паверхняй; агульная цыркуляцыя атмасферы. Для асобных раёнаў істотнымі могуць быць імясц. цыркуляцыі (брызы, горна-далінныя вятры іг.д.). Існуе сувязь паміж К.п. і рознымі геагр. асаблівасцямі пэўнай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТА́НКА, альтана (італьян. altana),
драўляная ці мураваная дэкар. пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў. Звычайна размяшчаецца ў маляўнічых кутках паркаў, гар.і прыгарадных зялёных зон, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў іг.д. Найчасцей вырашалася ў выглядзе ратонды ў пейзажных і рэгулярных парках стыляў барока і класіцызму. У мураваных альтанках стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат’ярусныя ордэрныя кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛІ (тамільскае, літар заробкі),
нізкааплатныя некваліфікаваныя рабочыя (грузчыкі, рыкшыіг.д.) у Кітаі (да 1949), Індыі, Малайзіі іінш. краінах Усх.іПаўд.-Усх. Азіі. У 1830-я г. — 1-й пал. 20 ст. К. называлі таксама некваліфікаваных рабочых (кітайцаў, індыйцаў, малайцаў, неграў), нанятых па кантракце ў краіны Амерыкі, Паўд. Афрыку, Інданезію, Аўстралію і Акіянію для працы на рудніках і плантацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРНІЯ́ТЫ,
манетападобныя медныя знакі 4—5 ст.н.э. з партрэтамі рымскіх імператараў (ад Калігулы да Антэмія), Аляксандра Македонскага, знакамітых паэтаў, пісьменнікаў іінш.; на адваротным баку сустракаюцца выявы, скапіраваныя са стараж. манет, міфалагічныя сюжэты, цыркавыя сцэны іг.д. К., як правіла чаканіліся і мелі дыяметр 37—38 мм. Прызначэнне К. дакладна не высветлена, часам яны служылі ўзнагародамі ў спарт. спаборніцтвах, талісманамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕДЭСТА́Л (франц. piédestal ад італьян. piedistallo ад piede нага + stallo месца), пастамент,
па-мастацку аформленая аснова, на якой устанаўліваецца твор скульптуры (статуя, група, бюст) або ваза, калона, абеліск іг.д. П. могуць мець розныя формы — геаметрычна правільныя (звычайна з выкарыстаннем арх. ордэрных элементаў, нярэдка ўпрыгожаных скульпт. рэльефам) або адвольныя (напр., П. у выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧВЭРЦЬТО́НАВАЯ СІСТЭ́МАчвэрць тонавая гама ў музыцы,
від мікрахраматыкі, дзе актава дзеліцца на 24 часткі, а кожны паўтон — на 2 чвэрцьтоны. Натацыя Ч.с.: = 1/4тону ↑, = 3/4 ↑, <SIGN> = 1/4 тону ↓, <SIGN>= 3/4 ↓ іг.д. Інтэрвалы Ч.с. былі пашыраны ў старажытнасці (энармоніка), адрадзіліся ў 16 ст., выкарыстоўваюцца з 20 ст. (К.Пендарэцкі, А.Хаба, інш. сучасныя кампазітары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАМПІ́Р (франц. vampire, ням. Vampir),
у старадаўніх павер’ях беларусаў іінш. народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, душыць, ірваць на часткі іг.д.). Нар. фантазія вампіра ўяўляла з тоўстымі (раздутымі) губамі і тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. У нар. вераваннях вампір — увасабленне страху прымхлівых людзей перад памерлымі чараўнікамі (стараж. славяне нават прыносілі вампіру ахвяры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЛЯ (франц. rôle),
1) літаратурны персанаж у драме (кінасцэнарыі) і адпаведны сцэн. (кінематаграфічны) вобраз, увасоблены акцёрам у спектаклі (фільме, радыёп’есе). Р. бываюць камед., трагедыйныя, драм., трагікамічныя іг.д. Вылучаюцца таксама першыя (гал.) і другія (другасныя), выхадныя (без слоў або з мінім. колькасцю тэксту), эпізадычныя. Р. таксама наз. сукупнасць тэксту дзеючай асобы ў п’есе (фільме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗО́РНЫЯ СРО́ДКІ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,
меры, вымяральныя прыладыівымяральныя пераўтваральнікі, якія прайшлі метралагічную атэстацыю і прызнаны прыдатнымі для праверкі па іх інш. сродкаў вымярэнняў. Падзяляюцца на разрады: 1-га разраду атэстуюцца па эталонах, а пры іх адсутнасці — шляхам ускосных вымярэнняў па У.с.в. іншых фіз. велічынь; 2-га разраду — па У.с.в. 1-га разраду іг.д. З дапамогай У.с.в. ажыццяўляецца праверка рабочых сродкаў вымярэнняў.