НАВУ́МЧЫК (Віктар Мікалаевіч) (н. 11.8.1946, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг. транспарту (1965), фіз.ф-тБДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемыпед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Тв.:
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.М.Саржэўскім);
Воспитание творческой личности Мн., 1998;
Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.А.Саўчанка);
Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
бел. мастацтвазнавец, педагог. Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1957). Працавала ў Дзярж.маст. музеі Беларусі, у Палацы мастацтваў Бел. саюза мастакоў, у 1962—70 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, у 1975—82 у Мінскім ін-це культуры. Даследуе тэорыю і гісторыю бел. і сусв.выяўл. мастацтва, праблемыэстэт. выхавання. Аўтар прац «А.А.Барысаў. Жыццё і творчасць» (1959), «Жывапіс» (1962), «М.А.Савіцкі» (1973), «Зоя Літвінава. Мая Радзіма» (1983) і інш. Аўтар уступных артыкулаў да каталогаў твораў бел. мастакоў: В.Цвіркі (1988), В.Жолтак (1999) і інш. Працуе таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ (МАЛАДА́Я) ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА,
кірунак эканам. тэорыі, які склаўся ў 1870—80-я г. і развіваўся пераважна ў Германіі да 1930-х. Непасрэдная пераемніца гістарычнай школы. Гал. аб’екты даследаванняў школы — праблемыгіст. вытокаў і лёсу капіталізму, рухаючых сіл і перыядызацыі гіст. працэсу. Прадстаўнікі школы Л.Брэнтана, В.Зомбарт, ням. эканамісты Г.Шмолер, К.Бюхер і інш. разглядалі сац.-эканам. развіццё асобных краін як адлюстраванне рознага ў розных народаў «нацыянальнага духу», што выключала магчымасць агульных для іх законаў, выступалі за «гісторыка-статыстычны» метад у эканам. тэорыі. Адно з асн. паняццяў школы — «сацыяльны арганізм» (ужывалася да грамадства, розных сац. груп і інш.). За адраджэнне канструкцый гэтай школы выступаў У.Ростаў у тэорыі «стадый эканамічнага росту».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНО́ЎСКІ (Мікалай Міхайлавіч) (н. 21.2.1952, в. Бечы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Вучыўся ў Ленінградскім ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1986—89). Скончыў Бел.АМ (1993). З 1986 у Нац.маст. музеі Беларусі (з 1990 гал. хавальнік). У 1989—91 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1994—99 — у Бел.АМ. Даследуе праблемы сучаснага бел. мастацтва. Аўтар творчых партрэтаў да каталогаў бел. мастакоў (У.Слабодчыкава, Ю.Герасіменкі, П.Дурчыка, А.Кузняцова і інш), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Rondo» (1998), «Пірасмані з Баранавічаў», «Intervert» (абодва 2000). Адзін з аўтараў альбома «Сяргей Ткачэнка. Жывапіс» (2000). Працуе таксама ў жывапісе і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАД СЦЯ́ГАМ КАМУНІ́ЗМУ»,
заходнебеларускі часопіс. Орган ЦККПЗБ. Выдаваўся ў 1927—30 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя часопіса знаходзілася ў Мінску). Выходзіў 1 раз у 3 месяцы. Ставіў за мэту ўзброіць камуністаў ленінскім вучэннем, распрацоўваць новыя ідэалаг. і паліт. пытанні для парт. актыву, знаёміць з дзейнасцю Камінтэрна, ВКП(б), КПП, КП(б)Б і КПЗБ Шмат увагі аддаваў сацыяліст. будаўніцтву ў БССР. Асвятляў найб. важныя праблемыпралет. рэвалюцыі, нац. пытання, расстаноўкі і суадносін класавых сіл у Зах. Беларусі. Меў рубрыку «Хроніка міжнароднага жыцця». У 1930 выдаваў серыю брашур, у іх ліку «Вынікі пленумаў ЦККПЗБ», «Аб УКП(б)», «Аб прафсаюзах», «Аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе», «Аб правым ухіле ў УКП(б)».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́КА (Дзмітрый Антонавіч) (15.5.1915, в. Гарывец Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1965),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1950). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1935), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1950). З 1944 працаваў у Магілёўскім пед. ін-це, з 1950 заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. Дэбютаваў вершамі ў 1932. З 1946 выступаў як крытык. Даследаваў праблемыбел. л-ры, маст. перакладу, літ. крытыкі, гісторыі рус. рамана. Аўтар прац «Беларуская пасляваенная проза» (1958), «Янка Купала — перакладчык» (1959), зб.літ.-знаўчых даследаванняў і крытычных арт. «Сляды часу» (1967).
Тв.:
Великий русский писатель-сатирик М.Е.Салтыков-Щедрин. Мн., 1955;
французскі эканаміст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чытаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадуктыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар. спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж іх краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі» (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).
эстонская пісьменніца. Засл. пісьменнік Эстоніі (1971). Вучылася ў Талінскай школе прыкладнога мастацтва (1935—40). Друкуецца з 1954. Аўтар раманаў «Вёска без мужчын» (1962), «Прымавера» (1971), «Дзяўчына з неба» (1977), зб-каў аповесцей і апавяд. «Прыхільнікі святога мастацтва» (1958), «Тыгр ляжыць» (1964), «Хто распаўсюджвае анекдоты?» (1967), «Свавольствы зямлі» (1977), зб. вершаў «Шыпшына» (1970). У творах антыфаш. і антываен. тэмы, сац.-псіхал.праблемы сучаснасці. Піша п’есы, выступае як публіцыст і аўтар падарожных нарысаў (разам з Р.Парве).
Тв.:
Рус.пер. — Акварели одного лета: Повести и рассказы. М., 1961;
Дела земные. Таллин, 1969;
Иероглифы жизни. М., 1973;
Шалости земли: Повести, рассказы, миниатюры. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Іван Дзмітрыевіч) (21.11.1929, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1979),
бел.літ.-знавец, крытык, паэт.Канд.філал.н. (1968). Скончыў БДУ (1958). З 1951 працаваў настаўнікам, з 1961 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся як крытык з 1958. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі бел. вершаскладання («Вершаскладанне, 1977). Кн. «Беларускі верш. Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969) — першае ў бел.літ.-знаўстве гісторыка-тэарэт. даследаванне праблем бел. верша. З 1954 выступаў як паэт. Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.
Тв.:
Святло зары вячэрняй: Вершы. Мн., 1983;
Верш і мова: (Прабл. тэорыі і гісторыі бел. верша). Мн., 1986.