абармо́т, а, М ‑моце, м.

Разм. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягоднік, грубіян, ашуканец. У душу ўлазіць з брудным ботам, Жыццё атручвае, як гад. Пракляты ж будзь ты, панскі лад, Дзе права правяць абармоты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квакту́ха і квахту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят. Квактуха голасна квактала, А кураняткі чарадою Паслушна ўсюды йшлі за ёю. Колас. Вясною маці пазычыла некалькі густых яец і пасадзіла ў рэшаце квактуху. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавалеры́ст, а, М ‑сце, м.

Салдат, афіцэр, які служыць у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы. Брыль. // Разм. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыст, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нкам, прысл.

У ранішні час; уранку, раніцай. І рупіць гэта паляванне, А заўтра ранкам у світанне Яму [Міхалу] падводзіць трэба пана. Колас. Устаючы ранкам, ужо колькі разоў Юлечка парывалася сама прыбраць пасцель, на якой спала разам з маці. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысава́льшчык, а, м.

Той, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго‑н. Аднаму астрожнаму рысавальшчыку сябры далі тэму: нарысаваць звычайнага чорнага жука, даць яму ў лапку ручку з пяром. Колас. Рысавальшчыкам Мінін быў горшым, чым гравёрам. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяці́льнік, а, м.

Разм.

1. Тое, што і свяцільня. Потым успыхнула святло — пад нізкай каменнай столлю віселі цьмяныя электрычныя свяцільнікі. Шыцік.

2. перан. Тое, што і светач (у 3 знач.). Гэта — свяцільнік Бабруйшчыны, — рэкамендаваў Тарас Іванавіч Садовіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старчма́, прысл.

Тое, што і старчаком. Лодку падкідвала, куляла з боку на бок, ставіла старчма, залівала вадой, але яна зноў і зноў усплывала на паверхню. Дуброўскі. Колас наліўся; ён не тырчыць старчма, а хіліцца на пругкай сцябліне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбуха́ч, а, м.

Разм. Чалавек з празмерна вялікім жыватом. // перан. Пра багацея, эксплуататара. — Ну, скора будзе канец трыбухачам! Пад «трыбухачамі» Аўмень разумее ўсіх паноў і шышак. Паясняць гэта сваёй аўдыторыі не трэба — усе ведаюць, хто такія трыбухачы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трына́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 13. Напісаць трынаццаць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 13. Трынаццаць кніг. □ Яшчэ больш сур’ёзны стаўся Сцёпка, скончыўшы пачатковую школу. А гэта было ўжо тады, калі Сцёпка меў трынаццаць гадкоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́рбер, а, м.

Уст.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у падземнае царства.

2. перан. Злосны, люты вартавы. — То павольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы. Колас.

[Ад лац. Cerberus з грэч. Kérberos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)