обобществле́ние аграма́джанне, -ння ср.; абагу́ленне, -ння ср.; неоконч. абагу́льванне, -ння ср.;

обобществле́ние средств произво́дства аграма́джанне сро́дкаў вытво́рчасці;

обобществле́ние скота́ абагу́ленне жывёлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАЛАНТЫДЫЁЗ, балантыдыяз,

інвазійная хвароба свіней, буйной рагатай жывёлы, трусоў і чалавека, якая пашкоджвае сценкі тоўстага кішэчніка. Узбуджальнікі — паразітычныя інфузорыі з роду Balantidium. Рэгіструецца ўсюды, у т. л. на Беларусі. Найчасцей хварэюць парасяты і падсвінкі. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы. Заражэнне адбываецца праз ежу, кармы, ваду, гной, ад брудных рук. Заглынутыя цысты ў кішэчніку ператвараюцца ў інфузорый, якія выклікаюць запаленне кішэчніка з утварэннем язваў, з’яўляецца панос з дамешкамі слізі і крыві, знясіленне. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Дызентэрыя.

т. 2, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нагу́л, ‑у, м.

1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.

2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падго́ншчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.

2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Зняць сядло (з асядланай жывёлы). [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пайкілатэ́рмны

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -тэрмны);

п-ыя жывёлыжывёлы з пераменлівай тэмпературай цела, якая мяняецца пад уплывам тэмпературы навакольнага асяроддзя і звычайна роўная ёй (беспазваночныя, кругларотыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны); халаднакроўныя жывёлы (параўн. гамаятэрмны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вале́шнік ’абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе’ (Яшк.). Да валіць, валяцца. Параўн. рус. вальнище ’месца, дзе адпачываюць дзікія жывёлы’. Магчыма, слова збліжана з вольха або валежнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

massacre

[ˈmæsəkər]

1.

n.

разьня́ f., ма́савае забо́йства (людзе́й ці жывёлы)

2.

v.t.

лю́та забіва́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

brutish

[ˈbru:tɪʃ]

adj.

1) жывёльны, як у жывёлы; быдля́чы

2) тупы́, дурны́; неачэ́саны; дзікі́, дзіку́нскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

энтамафа́гі

(ад энтама- + -фаг)

жывёлы, якія харчуюцца насякомымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)