in héllen ~en herbéiströmen сцяка́цца нато́ўпам; валі́ць ва́лам
2) чарада́ (птушак)
3) атра́д, аддзяле́нне (у войсках СС фашысцкай Германіі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АБДАРАХМА́Н IIIан-Насір
(Перамаганосны; 7.1.891—961),
эмір (з 912), халіф (з 929) Кардоўскага эмірата. У выніку 30-гадовай барацьбы з мясц. феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламат. адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрап. (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацтва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСАРА́БІЯ,
гістарычная вобласць паміж рэкамі Днестр і Прут. У 10—11 ст. у Кіеўскай Русі, потым у Галіцка-Валынскім княстве. З 14 ст. ў Малдаўскім княстве, з 16 ст. пад уладай Турцыі. З 1812 у складзе Расійскай імперыі, з 1918 — Румыніі. У 1940 паводле «Пакта Рыбентропа—Молатава» 1939 уключана ў СССР. У 1941 захоплена войскамі Германіі і Румыніі, перададзена пад кантроль рум. улад. У 1944 вызвалена Чырв. Арміяй. Асн. частка Бесарабіі — тэр. Малдовы, паўд. частка — у Адэскай вобл. Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́П (франц. galop),
бальны танец 19 ст. Выконваецца ў імклівым скачкападобным руху. Муз. памер . Узнік, верагодна, у Германіі, у 1820-я г. з’явіўся ў Францыі, адтуль пашырыўся па ўсёй Еўропе, у т. л. на Беларусі. Муз. форму галопу выкарыстоўвалі І.Ланер, К.Чэрні, бацька і сын Штраусы, Ф.Абер, Ж.Афенбах (аперэта «Арфей у пекле»), Ф.Шуберт, Ф.Ліст, М.Глінка, П.Чайкоўскі (опера «Спячая прыгажуня»), з бел. кампазітараў — Ю.Семяняка (опера «Калючая ружа») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЕЎ (Муса Гайсінавіч) (9.7.1922, в. Ілякшыды, Башкортастан — 17.9.1987),
двойчы Герой Сав. Саюза (люты, крас. 1945), палкоўнік (1956). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1959). У Чырв. Арміі з 1940, на фронце з вер. 1942: пілот, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяц. палка. Удзельнічаў у вызваленні Барысава, Мінска, Гродна, у баях на Волзе, у Данбасе, Крыме, Польшчы, Германіі. Зрабіў каля 250 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕРТЫКА́ЛЬ»,
серыя савецкіх геафіз. аднаступеньчатых ракет на вадкім паліве. Выкарыстоўваліся для даследавання касм. прасторы па праграме «Інтэркосмас» з удзелам Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Румыніі. У 1970—81 запушчаны «Вертыкаль-1» — «Вертыкаль-10».
У верхняй ч. ракеты размешчаны зонд з навук. апаратурай: атмасферны (для даследавання верхняй атмасферы і іанасферы; на Зямлю не вяртаецца) ці астрафіз. (для даследавання ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага і інш. выпрамяненняў Сонца і іх паглынання ў атмасферы Зямлі, метэорных часціц і інш.; пасля завяршэння праграмы спускаецца на Зямлю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РТУЛЬ (Францішак) (н. 15.11.1918, г. Піедруя, Латвія),
дзеяч бел. эміграцыі. Скончыў Дзвінскую сярэднюю тэхн. гімназію (1936), Віленскую бел. настаўніцкую семінарыю (1944). З 1944 у эміграцыі. Жыў у Германіі, Італіі, скончыў ф-т філасофіі ватыканскага Грэгарыянскага ун-та. З 2-й пал. 1940-х г. у Англіі, скончыў Лонданскі ін-ттэхн. стаматалогіі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. З 1957 у ЗША. Узначальваў бел.акад. каталіцкае т-ва «Рунь», з 1982 старшыня Фундацыі імя П.Крачэўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С III (30.1.1894, Сафія — 28.8.1943),
цар Балгарыі [1918—43]. Сын Фердынанда I Кобургскага. У 1923 ухваліў путч супраць прэм’ер-міністра А.Стамбалійскага. У 1935 адправіў у адстаўку ўрад К.Георгіева і ўсталяваў сваю дыктатуру. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Германію. Пры ім Балгарыя стала саюзніцай фаш.Германіі (1941), але захавала дыпламат. адносіны з СССР, не пасылала свае войскі на сав.-герм. фронт, у мясц. канцлагерах пакінута 25 тыс.балг. яўрэяў, што падлягалі дэпартацыі. Раптоўна памёр пасля вяртання з аўдыенцыі ў Гітлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́Й (свецкае Крыт Аляксандр; ? — 21.5.1983),
бел. рэлігійны дзеяч. Да 2-й сусв. вайны жыў у Зах. Беларусі. Пасля вайны ў Германіі, Англіі: святар у прыходах, адміністратар Вікарыяльнай управы Беларускай аўтакефальнай правасл. царквы ў замежжы (БАПЦ). З 1961 у ЗША: настаяцель прыхода св. Жыровіцкай Маці Божай у Кліўлендзе (ініцыятар рэліг. навучання дзяцей-беларусаў, у т. л. па гісторыі царквы на Беларусі). У 1969 епіскап, з 1970 архіепіскап епархіі БАПЦ у Паўн. Амерыцы. З 1972 мітрапаліт БАПЦ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНСБУ́РГСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Ahrensburgian),
археалагічная культура познапалеалітычных плямёнаў, якія ў 10—9 тысячагоддзях да нашай эры насялялі Поўнач сучаснай тэрыторыі Германіі і Нідэрланды. Назва ад мясцовасці Арэнсбург (ФРГ), дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Асобныя групы носьбітаў Арэнсбургскай культуры праніклі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай культуры. Насельніцтва жыло на кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўночнага аленя. Большасць прылад працы вырабляла з крамянёвых адшчэпаў.