НЯКРА́САЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 30.6.1932, Масква),
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАЗАЎСКІ МІХА́ЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1825—28 з цэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам. Сцены складзены з абчасанага каменю. Пілястры на фасадах, прамавугольныя абрамленні аконных праёмаў, фрыз, карніз і франтон гал. фасада цагляныя, атынкаваныя. Разныя алтары, кафедра, паліхромная драўляная скульптура (18 ст.) — характэрныя ўзоры нар.манум.-дэкар. мастацтва. У падбрамнай званіцы — звон з сюжэтнай гравіроўкай, адліты ў 1749.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛЕЎСКІ КАСЦЁЛ МАРЫ́І,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рэпля Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 1902 з цэглы, неатынкаваны. Храм 2-вежавы базілікальнага тыпу з прамавугольнай апсідай і 2 сакрысціямі. Цэнтр.ч.гал. фасада завершана ступеньчатым атыкам, падобны атык і над апсідай. Вежы 2-ярусныя (1-ы ярус — чацверыковы, 2-і — 8-гранны, завершаны шатром). У цэнтры фасада — гал. ўваход, вылучаны ступеньчатым франтонам, над уваходам — акно-ружа. Бакавыя фасады маюць стральчатыя аконныя праёмы, паміж імі размешчаны контрфорсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ СІНАГО́ГА,
помнік архітэктуры барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1642 у гіст. цэнтры горада. Кампактны мураваны будынак мае выгляд базілікі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з 3 бакоў прылягаюць больш нізкія аб’ёмы з дапаможнымі памяшканнямі. Гал. фасад завершаны франтонам складанага пластычнага абрысу і ўпрыгожаны дэкар. дэталямі: здвоеныя пілястры, нішы, люнеты, валюты па баках. Прыбудовы пры ўваходзе больш познія. Гал. зала ўнутры мае 9-польную сістэму скляпенняў. У цэнтры — біма, 4 слупы падтрымліваюць ліхтарню, аздобленую лепкай у тэхніцы стука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЫЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні для прамысл. здабычы торыю. Вядома больш за 120 торыевых і торыйзмяшчальных мінералаў. Гал.прамысл. мінералы: манацыт (3,5—10% ThO2), тарыт (да 77%), тарыяніт (45—93%). Гал. крыніца торыю — манацытавыя прыбярэжна-марскія россыпы. Т.р. пераважна комплексныя, маюць у сабе рэдказямельныя элементы, уран, ніобій, тытан, цырконій і інш. Торый здабываецца таксама спадарожна з уранавых руд і руд інш. металаў. Паходжанне эндагеннае (радовішчы карбанатытавыя, пегматытавыя, гідратэрмальныя і інш.), экзагеннае (россыпы) і метамарфагеннае. Радовішчы ў Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Аўстраліі, ЗША, Расіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫПУ́РА,
штат на У Індыі. На ПнЗ і Пд мяжуе з Бангладэш. Пл. 10,4 тыс.км². Нас. каля 3 млн.чал. (2001), пераважна бенгальцы. У гарадах жыве каля 10% насельніцтва. Адм. і гал.эканам. цэнтр — г. Агартала. Паўд. і цэнтр. частку займаюць невысокія горы (выш. да 523 м), на Пн ускраіна Гангскай раўніны. Клімат трапічны мусонны. У гарах — вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы. Развіта земляробства. Гал. культуры: рыс, джут, бавоўнік, чай, цукр. трыснёг. Лесараспрацоўкі. Пераважае дробная прам-сць і саматужныя промыслы па перапрацоўцы с.-г. прадуктаў і апрацоўцы драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫКА́ГСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
кірунак у эканам. думцы 20 ст., прадстаўнікі якога стаяць на пазіцыях неалібералізму. Узнікла ў сярэдзіне 1960-х г. у Чыкагскім ун-це. Заснавальнік М.Фрыдмен, гал. прадстаўнікі — Т.К.Сайманс, Ф.Найт, Дж.Стыглер. Выступае за неўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, зыходзячы з таго, што рыначны механізм сам забяспечвае яе функцыянаванне. Гал. інструментам уздзеяння на эканоміку лічаць рэгуляванне грашовай масы — манетарызм. Спады вытв-сці прадстаўнікі Ч.м. звязваюць з парушэннямі ў крэдытна-грашовай сферы, цыклічныя хістанні вытв-сці і беспрацоўе разглядаюць як натуральнае праяўленне самарэгулявання рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАШО́ЎСКАЯ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства 19 ст. ў г.п. Шарашова Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1824. Мае рысы класіцызму. Адназрубная пабудова з 3-граннай алтарнай апсідай накрыта высокім 2-схільным дахам з вальмамі над алтаром. Гал. фасад мае 6-калонны порцік з трохвугольным франтонам, увянчаным 2-яруснай фігурнай вежачкай. Сцены ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. У аздобе гал. фасада выкарыстаны паліхромная афарбоўка, дэкар. шалёўка франтона ў елачку, размалёўка на рэліг. сюжэты. Аконныя праёмы прамавугольныя і рамбічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТО́Й ТЭРЭ́ЗЫ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г. Шчучын Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1829 пры кляштары піяраў князем К.Друцкім-Любецкім. Мураваны храм выцягнутай крыжова-купальнай кампазіцыі. Дамінуе высокі купал на светлавым васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. На гал. фасадзе паўкалоны і антаблемент ствараюць матыў дарычнага порціка. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформлены рустам і завешаны антаблементам. У 1987—89 касцёл рэстаўрыраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПАЎ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1942, в. Хальч Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.ваен. дзеяч. Ген.лейт. унутр. службы (2001). Скончыў Харкаўскае пажарна-тэхн. вучылішча МУССССР, БПІ (1968). З 1961 у ваенізаваных пажарных часцях розных раёнаў Мінска. З 1973 нам.нач. ўпраўлення, з 1977 нач. аддзела пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкома. З 1986 нач. упраўлення пажарнай аховы МУСБССР, з 1991 нач.Гал. ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь, з 1993 нач.Гал. ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. З 1999 міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.