1) акружэнне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці паланення;
2) эканамічная і фінансавая ізаляцыя якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні;
3) выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэса́нт
(фр. descente = літар. апусканне, высадка)
1) высадка войск з самалётаў або караблёў на тэрыторыю праціўніка;
2) войскі, прызначаныя для высадкі або высаджаныя на тэрыторыю праціўніка для баявых дзеянняў (напр. марскі д., паветраны д.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арда́
(цюрк. ordu)
1) дзяржава, саюз плямён у старажытных цюркскіх народаў (напр. Залатая а.);
2) цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Стараж. Русі;
3) перан. полчышчы азвярэлых варожых войск;
4) перан. шумны неарганізаваны натоўп.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БО́ЧКАІ (Bocskai) Іштван (1.1.1557, г. Клаўзенберг, цяпер г. Клуж-Напока, Румынія — 29.12.1606),
венгерскі феадал, кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венгерскім каралеўстве. Пасол Трансільваніі пры габсбургскім двары ў 1576 і 1603. Камандуючы трансільванскімі войскамі ў паспяховым паходзе супраць тур.войск у Валахію (1595). У 1604 узначаліў барацьбу сялян, гараджан і часткі венг. дваранства супраць аўстр. панавання. У выніку перамогі абраны князем Трансільваніі (1605), падпісаў Венскі мір (23.6.1606), паводле якога адноўлена незалежнасць Трансільванскага княства (да яго далучаны венг. камітаты Угоча, Бераг, Сатмар, крэпасць Токай), дадзена свабода веравызнання пратэстантам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ГМАН Аляксандр Абрамавіч (псеўд.Жалязняк; 1895, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. З ліп. 1917 чл. Бабруйскіх Савета і к-таРСДРП(б), з кастр. 1917 нач. чырвонагвардзейскай камендатуры пры к-це РСДРП(б). У 1918 на падп. рабоце на акупіраванай герм. войскамі тэр. Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, старшыня Магілёўскага падп. райкомаў РКП(б), чл. Магілёўскага рэўкома, сакратар Магілёўскага пав.к-та РКП(б), чл. губрэўкома. З лют. 1919 на Зах. фронце, камісар брыгады Мазырскай групы войск. Закатаваны польск. інтэрвентамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ГІСТО́РЫЯ,
1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў.
2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтваўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗЕМЛЯНСКІ БОЙ 1941,
бой паміж партыз. атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ц.П.Бумажкоў), падраздзяленнем Чырв. Арміі (падпалк. Л.В.Курмышоў) і ням.-фаш. захопнікамі 18 ліп. ў в. Воземля Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Нечакана для гітлераўцаў да вёскі па чыг. ветцы Бабруйск—Рабкор падышоў браняпоезд і адкрыў артыл. агонь па штабе ням. дывізіі і агнявых пунктах ворага. Потым зводны атрад партызан і чырвонаармейцаў атакаваў праціўніка. У выніку бою была вызвалена ад захопнікаў вёска, партызаны захапілі палонных, трафеі, важныя штабныя дакументы і перадалі іх камандаванню сав.войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА Іван Паўлавіч (27.12.1897, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 21.1.1952),
генерал-палкоўнік артылерыі (1943). Скончыў Вышэйшую артыл. школу (1921), артыл. камандна-тактычныя курсы (1936). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну ўдзельнік баёў супраць войск Калчака і сав.-польскай вайны 1920: камісар дывізіёна, палка. Пазней нач. артылерыі дывізіі, корпуса Забайкальскай і Паўн.-Каўказскай ваен. акруг. У Вял.Айч. вайну на Зах. фронце: нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага войскамі, нач. артылерыі фронту. Удзельнік абароны Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЧО́Ў Іван Міхайлавіч (н. 13.1.1948, в. Шаўцова Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1973), дзе і працаваў з 1989. У 1993 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, тэорыі дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай, сістэм аўтаматызаванага праектавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэньвання эфектыўнасці ўзбраення войскППА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
Тв.:
Аналитическое моделирование стохастических систем. Мн., 1993 (разам з М.Г.Ерашэнкавым).