КАРАВА́ЦКІ (Апанас Зіноўевіч) (1902, в. Карнілаўка Хіславіцкага р-на Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1980),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу (1925), Качынскую 1-ю ваен. школу лётчыкаў, Серпухаўскую школу паветр. бою (1927), курсы ўдасканалення камандуючага саставу пры Акадэміі імя Жукоўскага (1933), Ліпецкую вышэйшую лётна-тактычную школу (1937). У Чырв.Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах; камандзір дывізіі, корпуса, якія вызначыліся пры вызваленні Бабруйска, у баях пад Берлінам. Да 1954 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Сцяпан Георгіевіч) (2.12.1894, в. Дварэц Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.1.1975),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв.Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1940). У 1933—37 камандзір і камісар авіябрыгады ў Бел. і Кіеўскай ваен. акругах. У Вял.Айч. вайну на Цэнтр., Варонежскім, Сцяпным і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір авіядывізіі знішчальнага авіякорпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Кіева, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі. У 1947—51 нач. ф-та Ваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПНІКАЎ (Аляксандр Маркавіч) (21.5.1892, в. Залессе Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.3.1976),
генерал-лейтэнант (1958). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1926). У арміі з 1913, у Чырв.Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну на Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Закаўказскім, Цэнтр., 1-м і 2-м Бел., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір стралк. дывізіі, нам. камандуючага арміяй, пам. камандуючага войскамі фронту, нам.нач. тылу франтоў. Удзельнік Чарнігаўска-Прыпяцкай, Гомельска-Рэчыцкай, Львоўска-Сандамірскай, Мараўска-Астраўскай і Пражскай аперацый. Да 1958 нач. тылу ваен. акруг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН (Павел Аляксеевіч) (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Уладзімір Саламонавіч) (14.9.1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 20.6. 1938),
савецкі ваен. дзеяч, камдыў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1912). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоўнік. У Чырв.Арміі з 1918. У грамадз. вайну нач. штаба арміі і штаба Паўд. групы войск Усх. фронту, з 1919 камандуючы 3-й, 4-й арміямі, нач. штаба Зах. фронту. У 1921—22 камандуючы Туркестанскім фронтам. З 1922 нам.нач.Гал. ўпраўлення ваенна-навуч. устаноў РСЧА, з 1925 нач. Ваенна-паветр. акадэміі, з 1934 нач. кафедры Ваенна-трансп. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ДЫК АНЬ (Le Duc Anh; н. 1.12.1920, Хуа Цьен-Хюэ, В’етнам),
в’етнамскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.арміі. Скончыў Акадэмію Ген. штаба Узбр. сіл СССР у Маскве. Удзельнік партыз. руху супраць японцаў у 2-ю сусв. вайну і вайны Супраціўлення супраць французаў (1946—54). У час В’етн. вайны 1964—73 камандаваў сіламі Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. З 1976 на камандных і штабных пасадах у В’етн.нар.арміі, у 1980—86 нам. міністра, у 1987—92 міністр нац. абароны Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). У 1992—97 прэзідэнт СРВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВА́НСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1944,
міжгрэчаскае паліт. пагадненне, падпісанае 20 мая ў Ліване ў 2-ю сусв. вайну прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада, паліт. партый, Паліт.к-танац. вызвалення, Нац.-вызв. фронту, Грэч. нар.-вызв. арміі, ваен.-паліт.нацыяналіст. арг-цый. Прадугледжвала роспуск усіх ўзбр. атрадаў і стварэнне адзінай арміі, правядзенне плебісцыту аб будучым дзярж. ладзе краіны, фарміраванне ўрада нац. адзінства. Л.п. не ліквідавала прынцыповых рознагалоссяў паміж левымі і правымі паліт. сіламі, што пасля вызвалення Грэцыі (кастр. 1944) прывяло да вострай барацьбы за ўладу і грамадз. вайны 1946—49.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЗГІ́Н (Аляксей Андрэевіч) (1.2.1920, в. Загараддзе Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 10.1.1977),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1941). У Чырв.Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна развед.авіяц. палка лейтэнант Л. зрабіў 106 баявых вылетаў, правёў 32 паветр. баі, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў; паводле звестак яго аэрафотаразведкі на аэрадроме ў Палтаве і інш. палявых пляцоўках знішчана 320 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСТО́ (Міхаіл Васілевіч) (21.9.1921, г. Магілёў — 16.3.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), акадэміі Ваен.-паветр. (1954) і Генштаба (1961).
У Чырв.Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы 1943, баёў на Украіне, у Малдове, Румыніі, Польшчы, Германіі. Лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяц. палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 251 баявы вылет, правёў 49 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў праціўніка. Да 1974 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА (Павел Віктаравіч) (28.12.1911, в. Сапажкі Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 19.1.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1933), Арэнбургскую школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1935). У Чырв.Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: ваенком авіяэскадрыллі, палка, камандзір авіяэскадрыллі, нам. камандзіра палка. Маёр М. вызначыўся ў баях за Карпаты на тэр. Венгрыі, Чэхаславакіі: зрабіў 112 вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі ворага. Да 1950 у Сав.Арміі.