я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Рмн. ‑чак; ж.
Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка.Зарыцкі.— Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш?Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лашта́й ’гультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв.lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ластовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да last ’гультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв.last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус.слюнтяй, завсегдатай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́баж.
1. (узор) Próbe f -, -n; Múster n -s, - (тавару);
2. (утрыманнеметалу) Féingehalt m -(e)s, Münzprobe f -, -n;
3.разм. (дзеянне) Versúch m -(e)s, -e, Próbe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адчэ́пнае, ‑ага, н.
Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае.Лынькоў.[Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да заразы. Заразныя бактэрыі.// Выкліканы заразай; інфекцыйны. Заразная хвароба.
2. Здольны заразіць іншых. Заразны хворы./узнач.наз.зара́зны, ‑ага, м.; зара́зная, ‑ай, ж.Ізалятар для заразных.
3.Разм. Прызначаны для заразных хворых. Заразная бальніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малайчы́на, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і маладзец (у 1, 2 знач.). [Турсевіч:] — Ну, і малайчына! Далі-бог, маладзец... Я, па праўдзе сказаць, і думаў, што ты павінен праведаць мяне...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маню́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто маніць, хто не кажа праўды; хлус. І чаму ўжо так павялося, што паляўнічых і рыбакоў лічаць страшэннымі фантазёрамі, а часамі нават проста манюкамі?Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлі́за, ‑ы, ДМ ‑у, М ‑ам, м.; ДМ ‑е, Р ‑ай (‑аю), ж.; мн. падліз.
Разм. Той, хто падлізваецца да каго‑н. Хамаў, падхалімаў і падліз мы Выведзем на чыстую ваду.Панчанка.Ладліза начальніка ў вочы Палічыць за бога.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпа́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыпадку. Прыпадачны стан.
2.Разм. У якога часта бываюць прыпадкі якой‑н. хваробы. Прыпадачны хворы./узнач.наз.прыпа́дачны, ‑ага, м.; прыпа́дачная, ‑ай, ж.Прыпадачны ўдарыўся аб раму галавой, стаміўся і ўпаў на памост.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́мы, ‑ая, ‑ае.
Нар.-паэт. Родны. І чырвоным сцягам раскінулася па карце радзімая краіна.Шахавец.Васільковы брала [Галя] колер на сваім радзімым полі.Дубоўка.//узнач.наз.радзі́мы, ‑ага, м.; радзі́мая, ‑ай, ж. Ласкавы зварот. Сустракай, радзімая, Мёдам, пірагамі.Броўка.
•••
Радзімая плямагл. пляма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)