МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ БАРАЦЬБІТО́Ў СУПРАЦІЎЛЕ́ННЯ (Fédération Internationale des Résistants; ФІР),
міжнароднае аб’яднанненац. асацыяцый б. удзельнікаў Руху Супраціўлення, партызан, вязняў фаш. канцлагераў, ахвяр фаш. рэжыму. Утворана ў 1951. Аб’ядноўвае 75 нац. арг-цый з 27 краін (1998). Вядзе барацьбу за мір, супраць адраджэння фашызму ва ўсіх яго формах, у абарону правоў і інтарэсаў барацьбітоў Супраціўлення. Вышэйшы орган — кангрэс, на якім выбіраюцца прэзідэнт, віцэ-прэзідэнты, члены Бюро і Ген. Савета. Выканаўчы орган — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў Вене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РАЛЬД IХорфагер
(Harald Haatfager, літар. — Харальд Прыгожавалосы; каля 850 — каля 933 ці пазней),
першы конунг (кароль) Нарвегіі [2-я пал. 9—1-я пал. 10 ст.], заснавальнік дынастыі Хорфагераў. Сын дробнага правіцеля з Паўд.-Усх. Нарвегіі. Каля 872 знішчыў або падпарадкаваў сабе правіцеляў асобных абласцей і аб’яднаў нарв. землі. Упершыню ўвёў у Нарвегіі пагалоўны падатак, рабіў паходы на Аркнейскія а-вы і ў Шатландыю. Дасягнутае пры ім аб’яднанне краіны было нетрывалым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́КА, Шака (каля 1787—28.9.1828),
зулускі інкасі (правіцель), які ўзначаліў аб’яднанне роднасных плямён на тэр. сучаснага Наталя (Паўд.-Афр. Рэспубліка). У 1816 стаў правадыром клана зулу і пашырыў сваю ўладу на тэр. Наталя, частку сучасных правінцый: Трансвааль, Капская і Аранжавая. Стварыў дысцыплінаванае войска (лічылася ў Паўд. Афрыцы непераможным), залажыў асновы дзяржаўнасці зулусаў. У апошнія гады жыцця меў неабмежаваную ўладу, правіў дэспатычна. Забіты змоўшчыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАДДЗВІ́ННЕ»,
літаратурнае аб’яднаннебел. пісьменнікаў. Засн. ў 1926 у г. Полацк Віцебскай вобл. Выдае аўтарскія і калект. зборнікі паэзіі, праводзіць літ. вечары, друкуе літ. старонку ў газ. «Полацкі веснік». Сярод чл. «Н.» ў розныя часы: П.Броўка, Г.Брэская, Г.Бураўкін, Н.Гальпяровіч, І.Дарафейчук, Г.Кірылаў, З.Куніцкі, С.Ліхадзіеўскі, В.Лукіна, А.Савіцкі, Н.Салодкая, Э.Самуйлёнак, Л.Сом, Т.Хадкевіч, П.Шукайла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карпара́цыя
(англ. corporation, ад с.-лац. corporatio = аб’яднанне)
1) група асоб, аб’яднаных агульнымі прафесіянальнымі або саслоўнымі інтарэсамі (напр. радыёвяшчальная к.);
2) форма акцыянернага таварыства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
панцюркі́зм
(ад пан- + тур. turk = турак)
дактрына турэцкіх буржуазна-памешчыцкіх колаў, якая прапагандуе аб’яднанне пад уладай Турцыі ўсіх народаў, што гавораць на цюркскіх мовах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэд-юніёны
(англ. tradeunions, ад trade = рамяство, прафесія + union = аб’яднанне, саюз)
прафесіянальныя саюзы ў Англіі, якія на аснове калектыўнага членства ўваходзяць у лейбарысцкую партыю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЕЙДА́НСКІ ДАГАВО́Р 1655,
пагадненне пра аб’яднаннеВКЛ са Швецыяй. Заключаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у Кейданах (Жамойць) па ініцыятыве вял. гетмана ВКЛ Я.Радзівіла. Калі побач з маск. войскам у вайну супраць Рэчы Паспалітай уступіла і Швецыя (гл.Паўночная вайна 1655—60), Радзівіл летам 1655 абвясціў пра гатоўнасць прызнаць швед. караля Карла X Густава вял. князем ВКЛ. У Рыгу выехаў пасол ВКЛ Г.Любянецкі прасіць пратэкцыі і ваен. дапамогі. Быў прывезены праект пагаднення, падпісаны ў Кейданах 17 жн. Радзівілам, вольным гетманам ВКЛ В.А.Корвін-Гасеўскім, іерархамі каталіцкай царквы і многімі ваен. чынамі (436 чал.). Большасць шляхты не прыняла дакумент і заставалася на баку караля Яна II Казіміра. Пагадненне прадугледжвала аб’яднанне (унію) ВКЛ са Швецыяй на роўных правах. Унія ВКЛ з Польшчай аўтаматычна касавалася. Шведскі кароль абавязаўся выгнаць з ВКЛ маск. войска. З прычыны разладу ў лагеры прыхільнікаў дагавора 20 кастр. прыняты новы варыянт дакумента, які прадугледжваў у асн. тыя ж умовы аб’яднання ВКЛ са Швецыяй. У выніку К.д. Швецыя ўзяла пад ахову сваіх узбр. сіл частку зах. зямель ВКЛ. Пасля смерці гал. ініцыятара дагавора Радзівіла ў крас. 1656 у Жамойці адбылося антышведскае паўстанне. Шведская адміністрацыя і войска адышлі ў Інфлянты, К.д. канчаткова страціў сілу.