вы́хадзіцца, ‑дзіцца; зак.

Спец. Набыць пэўныя якасці пасля браджэння (пра піва, віно і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсемяні́цца, ‑ніцца; зак.

1. Даць насенне (пра расліны). Сырадэля абсемянілася.

2. Апладніцца штучным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшэ́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Крыху прасохнуць, абсохнуць зверху, зацвярдзець (пра зямлю, гразь).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́пка, ‑і, ж.

У выразе: у абліпку — вельмі шчыльна прылягаючы да цела (пра вопратку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коснаязы́кі, ‑ая, ‑ае.

Хворы на коснаязыкасць; з коснаязыкасцю. // Невыразны, незразумелы (пра мову). Коснаязыкая мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрвака́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (пра зычныя гукі і іх становішча).

[Ад лац. inter — паміж, vocalis — галосны гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калду́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Разм. Блытаць, кудлачыць (пра валасы, шэрсць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задратава́ць, ‑туе; зак., што.

Параніць нагу, зачапіўшы на хаду падковай другой нагі (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. пагард. занасіць, забрудзіць (пра вопратку). Задрыпаць нагавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заілі́цца, ‑ліцца; зак.

Запоўніцца ілам, пяском і пад. (пра рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма).