ПЯРУ́Н,

вобраз стараж. міфалогіі слав. народаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян., бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж.-рым. Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некат. выяўлены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.

Паводле стараж. бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаля, пазней — супраць чорта. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 13, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РА́НІЦА»,

часопіс бел. студэнцкай моладзі дэмакр. кірунку. Выдадзены адзін нумар у чэрв. 1914 у Пецярбургу. Ставіў задачу шляхам асветы, вывучэння духоўных і прадукц. сіл Беларусі павышаць грамадскую свядомасць, гуртаваць інтэлігенцыю для служэння народу. Пафас публіцыст. выступленняў (арт. К.​Голскага і Л.​Будзіловіча) — адлюстраванне гаротнага становішча працаўніка, вера ў лепшую будучыню і імкненне наблізіць яе змаганнем. У арт. Б.​Тарашкевіча (Тараса Язычніка) і К.​Душэўскага актуальныя праблемы вывучэння культуры бел. народа — яго мовы, нар. творчасці, мастацтва. У аснове алегарычнага апавяд. «Казка аб крылах» Будзіловіча — ідэя неабходнасці служэння інтэлігенцыі занядбанай роднай зямлі. Змешчаны агляд культ.-грамадскага руху студэнтаў-беларусаў у розных гарадах Расіі, рэкламы пецярб. і віленскіх бел. выданняў.

Літ.:

Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.), Мн., 1971.

А.​С.​Ліс.

т. 13, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РЕВОЛЮЦИО́ННАЯ СТА́ВКА»,

бальшавіцкая газета, орган Ваенна-рэв. к-та пры Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага. Выдавалася з 26.11.1917 да канца лют. 1918 у Магілёве на рус. мове штодзённа. З 19.12.1917 орган Цэнтр. к-та дзеючых армій і флоту (Цэкадарф). Сваёй мэтай абвяшчала «самае шырокае і падрабязнае асвятленне ўсіх бакоў салдацкага жыцця». Змяшчала дэкрэты і распараджэнні СНК, загады Вярх. галоўнакамандуючага, ВРК пры Стаўцы. Значнае месца адводзіла пытанням вайны і міру, фарміравання новай рабоча-сял. арміі. З інтэрнацыяналіст. пазіцый асвятляла канфлікты Сав. улады з бел. рухам, укр. Радай, польскім корпусам ген. Ю.​Р.​Доўбар-Мусніцкага. Друкавала паведамленні з замежнага жыцця, зводкі з франтоў, тэлеграмы тэлегр. агенцтваў, справаздачы аб разнастайных з’ездах. Пэўнае месца адводзіла асвятленню грамадска-паліт. жыцця Магілёва і губерні. Пасля эвакуацыі Стаўкі з Магілёва ў выніку наступлення герм. войск выданне спынена.

М.​Я.​Сяменчык.

т. 13, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бурнэлька ’расліна чорнагалоў, Prunella L.’ (Кіс.). Параўн. брунэ́лька. Варыянт бурнэлька таксама запазычаны з польскай мовы (польск. burnelka|brunelka; аб паходжанні польск. слова гл. пад брунэ́лька).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́нбан ’частка малатарні, дзе круцяцца цапы ды абіваюцца снапы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęben ’барабан; барабан у малатарні’ (аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́семка ’васьмёрка ў картах’ (Гарэц., Бяльк.). Запазычанне з польск. ośemka ’тс’. Аб уплыве польскай картачнай тэрміналогіі на ўсходнеславянскую гл. Чэрнышаў, РР н. с. 11, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нец ’падкладка з войлаку пад хамут’ (Федар. 7). Да лямец (гл.) (Турска, гл. Федар. 7, 243). Аб пераходзе м > н гл. Карскі, 1, 328–329.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушпе́кы ’лупіны сланечніка, гарбуза і да т. п.’ (малар., Нар. лекс.). Да лушпа́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37), як лупе́ка ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыно ’выпоўзіны’ (Дразд.), стол. лыно́вышчэ, іўеў., лях. ліновішча, ганц. ліно́віско ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да ліня́ць (гл.). Аб суфіксе ‑но гл. Слаўскі (SP, 1, 115–116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)