хваробы, узнікненне і развіццё якіх найб. залежыць ад уплыву неспрыяльных сац.-эканам. умоў і фактараў. Да развіцця С.х. прыводзяць псіха-эмацыянальныя хваляванні, стрэсы, незбалансаванае харчаванне, вытв. асяроддзе, сац.-эканам. нестабільнасць, паніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. У выніку негатыўнага ўплыву сац. фактараў ствараецца фон для ўзнікнення С.х. Сац. значэнне туберкулёзу, венерычных хвароб, СНІДу, алкагалізму, наркаманіі, прафесійных хвароб і інш. звязана з пашыранасцю, цяжкасцю і працягласцю захворванняў, высокай рызыкай заражэння і інш. Зніжэнне захваральнасці на С.х. ў значнай ступені залежыць ад комплексу агульнадзярж. мер, накіраваных на фарміраванне здаровых умоў жыцця, працы, адпачынку насельніцтва, ахову навакольнага асяроддзя і інш.
Літ.:
Социальная медицина и организация здравоохранения. Т. 1—2. СПб., М., 1998;
Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАСЛА́ЎСКІ ((Świętosławski) Войцех Алаізій) (3.7.1881, в. Кірыёўка Жытомірскай вобл., Украіна — 29.4.1968),
польскі фізікахімік, заснавальнік школы тэрмахімікаў. Чл. Польскай АН (1952). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1906). З 1910 у Маскоўскім ун-це. З 1918 у Польшчы: праф. Варшаўскага політэхн. ін-та (1918—39, 1946—51) і Варшаўскага ун-та (1918—29, 1947—60). У 1935—39 міністр вышэйшай адукацыі Польшчы. У 1940—46 у ЗША. У 1955—61 дырэктар Ін-та фіз. хіміі Польскай АН. У 1928—32 і 1934—40 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі. Навук.працы па тэрмахіміі арган. злучэнняў, тэорыі працэсаў каксавання і перапрацоўкі кам.-вуг. смалы. Распрацаваў шэраг каларыметрычных метадаў. Сканструяваў адыябатычны каларыметр (1913), эбуліяметр для хуткага вызначэння малекулярнай масы (эбуліяметр С.; 1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1976, адкрыты ў 1979 у г.п.Свіслач Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 189 м², больш за 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў кавалкі балотнай руды, каменныя прылады працы эпохі мезаліту, фотаздымкі і матэрыялы пра ўладальніка мяст. Свіслач В.Тышкевіча, у т. л. макет тэатра; пра гісторыю свіслацкіх гімназіі і семінарыі, падзей часоў паўстання 1863—64, буд-ва чыгункі, 1-й сусв. вайны, Свіслаччыны пач. 20 ст., пра дзейнасць Т-вабел. школы, КПЗБ, падзеі Вял.Айч. вайны, арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху, дыярама «Партызанская засада», матэрыялы пра аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, аховы здароўя, культуры і спорту ў пасляваенны час, жывёльны і раслінны свет раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСЦЬЯ́НЕНКА (Віктар Рыгоравіч) (н. 31.1.1938, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1963). З 1963 у Ін-це тэарэт. і прыкладной механікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1982 у БПА (з 1984 заг. кафедры). З 1999 у ЗША. Навук.працы па радыяцыйным цеплаабмене і фізіцы плазмы, праблемах выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі ў навуч. працэсе. Распрацаваў метады разліку поля выпрамянення ў рэальным спектры, уліку ўзаемадзеяння часціц у плазме, методыку і апаратуру для цеплавога неразбуральнага кантролю прамысл. вырабаў.
Тв.:
Радиационный теплоперенос в высокотемпературных газах. М., 1984 (у сааўт.);
Оптимизация метода импульсной тепловой дефектометрии протяженных дефектов (у сааўт.) // Инж.-физ. журн. 1994. Т. 66, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў (Алег Ігнатавіч) (н. 4.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1982). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1959). З 1961 у АН Беларусі (у 1970—87 дырэктар Ін-та кібернетыкі). З 1987 у Мінскім НДІ прыладабудавання, з 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу. З 1998 нам. вучонага сакратара, з 2000 нач. аддзела міжнар. сувязей Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук.працы па аўтаматызацыі інж.-канструктарскай творчасці, камп’ютэрнай графіцы, сістэме аўтам. праектавання, спец. прыладах вылічальнай тэхнікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Основы построения систем автоматизированного проектирования. 2 изд. Киев, 1985 (разам з А.І.Пятрэнкам);
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (18.2.1892, г. Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук.працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ (Мікалай Канстанцінавіч) (4.12.1901, г. Самара, Расія —20.4.1973),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1971). Вучыўся ў Петраградскай АМ (1919—22). P 1924 (з перапынкам) акцёр Ленінградскага т-ра драмы імя А.Пушкіна. Мастацтва С. адметнае высокай. героіка-рамантычнай адухоўленасцю: Механошаў («Канец Крыварыльска» Б.Рамашова), Вяршынін («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Хлебнікаў («Персанальная справа» А.Штэйна). Сярод роляў класічнага рэпертуару: Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Сальеры («Моцарт і Сальеры» Пушкіна), Матыяс Клаўзен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана) і інш. P 1924 здымаўся ў кіно: «Чапаеў» (1934), «Пётр I» (1937—39), «Сталінградская бітва» (1949), «Авадзень» (1955) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1950. Дзярж. прэміі Расіі 1973.
рускі крытык, гісторык літаратуры. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). Друкаваўся з 1859. У 1868—84 супрацоўнік час. «Отечественные записки». Працы пераважна прысвечаны праблемам «народнай літаратуры», творчасці белетрыстаў-народнікаў (кн. «Белетрысты-народнікі», 1888, і інш.). Аўтар драмы «Кругліцкія» (1862), цыклаў артыкулаў «Нарысы развіцця прагрэсіўных ідэй у нашым грамадстве» (1870—72; кніга спалена па прадстаўленні цэнзара), «Нарысы гісторыі рускай цэнзуры (1700—1863)» (1892), кн. «Гісторыя навейшай рускай літаратуры (1848—1890)» (1891), успамінаў, літ.-крытычных нарысаў пра А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Грыбаедава, М.Дабралюбава, А.Пісемскага (выд. ў серыі «Жыццё выдатных людзей»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУ́Н (Аляксей Сцяпанавіч) (н. 1.3.1946, в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1987). Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1995). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1969). З 1973 нам. старшыні, з 1975 старшыня калгаса. З 1979 нач.с.-г. ўпраўлення Іванаўскага р-на, з 1982 старшыня с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага р-на. Навук.працы па праблемах аграпрамысл. эканомікі, агародніцтва, рэнтабельнасці с.-г. прадпрыемстваў, АПК ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Ориентир — новые высоты. Мн., 1986;
Деревенская политэкономия. М., 1990;
Дорога в завтра: Колхоз-комбинат «Память Ильича». Мн., 1992;
Реструктуризация убыточных хозяйств — веление времени // Бел. думка. 1999. №11 /12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́У ((Skou) Енс Крысціян) (н. 8.10.1918, г. Лемвіг, Данія),
дацкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1965), Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1977). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Д-р медыцыны (1954). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1944). З 1947 у Орхускім ун-це (з 1963 праф. і кіраўнік Ін-та фізіялогіі, у 1978—88 кіраўнік Ін-та біяфізікі). Навук.працы па вывучэнні мясц. анестэтыкаў, біяэнергетыцы жывой клеткі, мембраннай біяхіміі і фізіялогіі. Адкрыў (1957) іоннатранспартны фермент натрыйкаліевую адэназінтрыфасфатазу, які ажыццяўляе адзін з фундаментальных працэсаў у жывой клетцы — перанос іонаў Na+ і К+ праз клетачную мембрану. Заклаў асновы мембраннай біяхіміі трансп. пратэінаў. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з П.Д.Боерам, Дж.Э.Уокерам).