РЭ́УТАЎ (Алег Аляксандравіч) (н. 5.9.1920, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941), дзе і працуе з 1945 (з 1954 праф.), адначасова з 1962 у Ін-це элементаарган. злучэнняў Рас.АН. Навук.працы па хіміі металаарган. злучэнняў, даследаванні механізмаў гомалітычных і электрафільных рэакцый. Распрацаваў шэраг новых метадаў сінтэзу элементаарган. злучэнняў пры дапамозе оніевых злучэнняў (1951—65), агульны метад сінтэзу плаціна- і паладыйарган. злучэнняў узаемадзеяннем комплексаў гэтых металаў з ртуцьарган. злучэннямі. Стварыў высокаэфектыўны дэзінфекцыйны прэпарат дыяцыд. Адкрыў з’яву транс-умацавання сувязей у каардынацыйных злучэннях пераходных металаў (1974). Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
Механизмы реакций металлоорганических соединений. М., 1972 (разам з І.П.Бялецкай, В.І.Сакаловым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЕ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 11.6.1938, в. Новалугінцы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. філосаф і эколаг. Канд.філас.н. (1967). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1960). З 1965 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (з 1972 заг. кафедры). З 1979 у ЦККПБ (у 1990 заг. аддзела). З 1991 заг. аддзела ў Бел.н.-д. цэнтры «Экалогія». З 1993 у сакратарыяце Міждзярж. экалагічнага савета. З 1999 нам. дырэктара Міждзярж. экалагічнага фонду. Навук.працы па праблемах сац. палітыкі, развіцця нар. гаспадаркі, навукі і культуры, сац. структуры грамадства, экалагічных аспектах сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Главное, бесценное богатство нашего общества. Мн., 1981 (разам з А.І.Самалем);
Великое завоевание народа. Мн., 1984;
Проблемы развития Республики Беларусь в контексте экологической безопасности. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ (Уладзімір Ільіч) (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Антон Паўлавіч) (н. 7.2.1944, в. Красняны Мядзельскага р-на Мінскай. вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966). У 1967—8 2 і з 1999 у БДУ. У 1982—99 у Гродзенскім ун-це (у 1982—84 заг. кафедры). Навук.працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў метады рашэння класічнай праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналіт. сістэм дыферэнцыяльных ураўн. на плоскасці.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькіным, М.А.Лукашэвічам);
Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // Дифференциальные уравнения. 1989 Т. 25, № 5—6;
Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // Там жа. 1997. Т. 33, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНА-ЭПІДЭМІЯЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА,
спецыялізаваная сістэма дзярж. устаноў аховы здароўя. Ажыццяўляе санітарны нагляд, распрацоўку і правядзенне санітарна-прафілакт. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў з мэтай забеспячэння аховы здароўя насельніцтва. На Беларусі дзейнасць С.-э.с. рэгламентуецца Законам «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Асн. кірункі дзейнасці: гігіенічная ацэнка новых тэхналогій і інш. у нар. гаспадарцы, нарміраванне гранічна дапушчальных канцэнтрацый шкодных рэчываў і метадаў кантролю за імі, аздараўленне ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Задачы службы: прадухіленне і ліквідацыя забруджвання навакольнага асяроддзя, зніжэнне і ліквідацыя інфекц. і паразітарных хвароб і інш. У сістэму ўстаноў С.-э.с. ўваходзяць: аддзел гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мін-ва аховы здароўя, рэсп., абл., гар., раённыя цэнтры «Здароўе», рэсп. і абл. цэнтры па прафілактыцы СНІДу, цэнтры дэзінфекцыі і стэрылізацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́РАЎ (Армен Сяргеевіч) (н. 3.6.1948, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры, дызайну і гісторыі дарог. Канд. архітэктуры (1974). Скончыў БПІ (1970). З 1974 у дарожных установах, з 1990 у рэсп. унітарным прадпрыемстве «Белдарцэнтр» (з 1995 гал. архітэктар, з 2000 нам.ген. дырэктара — гал. архітэктар). У 1992—98 чл.к-та па ландшафтнай архітэктуры аўтамаб. дарог Транспартнага даследчага савета Нац.АН ЗША. Навук.працы па тэарэт. асновах дарожнай архітэктуры. Стварыў арх.-дызайнерскую службу аўтамаб. дарог Беларусі. Аўтар арх. праекта знака «Нулявы кіламетр», устаноўленага на Кастрычніцкай плошчы Мінска (1998).
Тв.:
История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978;
Архитектура автомобильных дорог. М., 1986;
Книга о дорогах: Дороги в человеческой цивилизации и культуре. Мн., 2000.
А.С.Сардараў. Знак «Нулявы кіламетр» (Мінск, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧ (Валерый Аркадзевіч) (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук.працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў з дапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎСКІ (Леанід Адамавіч) (н. 25.7.1935, в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі, адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1958). З 1976 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (з 1978 заг. кафедры), з 1980 у Бел. ун-це транспарту (у 1989—99 заг. кафедры). Навук.працы па буд. механіцы, супраціўленні матэрыялаў, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэт. асновы трыбафатыкі. Дзярж. прэмія Украіны 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ (Васіль Ільіч) (25.1.1852, станіца Іцюрская Стаўрапольскага краю, Расія — 27.11.1918),
рускі піяніст, педагог, дырыжор, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. З 1880 выкладаў у Пецярбургскай, з 1885 у Маскоўскай (праф., у 1889—1905 дырэктар) кансерваторыях. З 1889 дырыжор сімф. аркестра Маскоўскага аддз.муз.т-ва. У 1906—09 гал. дырыжор Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра і дырэктар Нац. кансерваторыі ў Нью-Йорку. Як піяніст вылучаўся высокай культурай, выразнай тэхнікай і тонкасцю маст. інтэрпрэтацыі. У пед. практыцы звярнуў увагу на развіццё муз. мыслення, майстэрства гукаатрымання, удасканаленне фп. тэхнікі. Аўтар метадычнай працы «Новая формула» (1915). Значны ўклад яго ў развіццё рус. піяністычнай школы. Сярод вучняў А.Скрабін, М.Метнер, А.Гнесіна, А.Гедыке, бел. піяністка-педагог В.Сямашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЦІНАВА (Валянціна Фёдараўна) (н. 10.10.1932, г. Астрахань, Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Канд.пед.н. (1972), праф. (1993). Скончыла Ленінградскі пед.ін-т (1954). З 1970 у Брэсцкім ун-це (у 1971—92 заг. кафедры). Навук.працы па тэорыі методыкі выкладання замежных моў, праблемах псіхалінгвістыкі, развіцця лінгва-краіназнаўчай культуры і гуманіст. выхавання, самаадукацыі, адбору і арганізацыі навуч. матэрыялу.
Тв.:
Вопросы психолингвистики и преподавание русского языка как иностранного. М., 1971 (у сааўт.);
English for future teachers. Мн., 1985;
Английский язык: Коррективный курс. Мн., 1991 (разам з А.К.Івановай);
Опыт раннего обучения английскому языку (разам з А.Рыжовай) // Пачатковая адукацыя і выхаванне: прабл., пошукі, знаходкі. Брэст, 1998. Вып. 5;
Читаем и говорим о Британии и британцах. 5 изд. Мн., 2000.