КУ́ТАРГА (Міхаіл Сямёнавіч) (18.7.1809, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1886),
расійскі і бел. гісторык, педагог. Д-р філасофіі (1838), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1848). Скончыў Пецярбургскі ун-т, Дэрпцкі прафесарскі ін-т (1832). Выкладаў у Пецярбургскім (1835—69) і Маскоўскім (1869—74) ун-тах. Аўтар прац па гісторыі стараж. Грэцыі, Егіпта, Персіі, медыявістыцы, гістарыяграфіі і інш. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, вёў шырокую культ.-асв. дзейнасць. Разам з братам С.С.Кутаргам клапаціўся пра развіццё асветы ў Мсціславе і наваколлі. Апошнія гады жыў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХТА (Віктар Кліменцьевіч) (н. 11.1.1937, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1974 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні неспрыяльнага дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя на метабалічныя працэсы арганізма.
Тв.:
Механизмы компенсации при митральном стенозе. Мн., 1978 (разам з А.У.Шотам, В.В.Раманенкам);
Острый панкреатит. Мн., 1981 (у сааўт.);
Белки плазмы крови. Мн., 1986 (разам з Э.І.Алецкім, А.М.Стажаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБКО́ (Пётр Іосіфавіч) (12.7.1929, в. Кухчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951), працуе ў ім (у 1989—96 заг. кафедры). Навук. працы па вегетатыўнай нерв. сістэме, ўплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нерв. сістэмы і ўнутр. органаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Чревное сплетение и чувствительная иннервация внутренних органов. Мн., 1976;
Физиологическая атрезия. Мн.,1983 (разам з Р.М.Пятровай, А.М.Чайкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДДЗЯ́Н (Corallorhiza),
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Л. трохнадрэзаны (C. trifida), занесены ў Чырв. кнігу. Вядомы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку і бат. заказніку каля воз.Вял. Швакшты (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.
Шматгадовыя травяністыя расліны, пазбаўленыя хларафілу (сапрафіты), выш. 8—30 см, з мясістым каралападобным карэнішчам. Лісце лускападобнае. жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́ГІН (Аляксандр Мікалаевіч) (18.10. 1847, с. Сценьшына Пятроўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 16.3.1923),
рускі электратэхнік. Скончыў Маскоўскае ваен. вучылішча (1867). У 1872 вынайшаў лямпу напальвання з вугальным электродам, у 1890-я г. — некалькі тыпаў лямпаў напальвання з метал. ніцямі, у т. л. вальфрамавымі. Канструяваў прылады для эл. ацяплення, эл. печы для плаўлення і загартоўкі металаў і інш. Адзін з заснавальнікаў электратэхн. аддзела Рус.тэхн.т-ва і час. «Электричество». Ламаносаўская прэмія Пецярб.АН 1874.
Літ.:
Шателен М.А. Русские электротехники второй половины XIX в. М.; Л., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЖЭ́ЧНІКАЎ (Яўген Барысавіч) (н. 9.7.1932, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання і апрацоўкі матэрыялаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1955). У 1968—69 нам.гал. рэдактара Бел.Сав. Энцыклапедыі, з 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў ціскам, распрацоўцы канструкцый тэхнал. абсталявання.
Тв.:
Самоходные погрузчики. М., 1963 (разам з Я.А.Волчакам, М Д.Бернштэйнам);
Новые материалы в технике. Мн., 1971 (разам з Я.І.Бельскім, А.М.Дзмітровічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Анатоль Аркадзьевіч) (н. 7.3.1958, в. Вакары Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1988). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1980). З 1988 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, уздзеяння інфармацыі і ведаў на стан сучаснага грамадства.
Тв.:
Знание. Компьютер. Общество. Мн., 1992 (разам з У.А.Гераіменкам, Л.Р.Цітарэнка);
Научное знание в информационном обществе. Мн., 1993;
Философия универсализма и современный политический процесс // Власть и жизнь. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Мацвеевіч) (20.6.1834, с. Гірэўка, цяпер Шаўчэнкава Канатопскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 13.4.1902),
украінскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Служыў у суд. установах на Украіне. Аўтар даследаванняў па гісторыі сялянства і агр. адносін на Левабярэжнай Украіне ў 17—18 ст. [«Маларасійскія паспалітыя сяляне (1648—1783)», 1866; «Людзі старой Маларосіі», 1882—88; «Апісанне старой Маларосіі», 1888—1902, і інш.], пра ўкр. гетманаў («Павел Палуботак», 1880; «Нататкі пра Мазепу», 1898) і інш. Увёў у навук. ўжытак шэраг каштоўных гіст. крыніц, у т. л. «Генеральнае апісанне Маларосіі» 1765—69.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБА́РДА-ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,
аўстрыйскае ўладанне ў Паўн. Італіі ў 1815—66. Утворана аўстр. манархіяй з абласцей Ламбардыя і Венецыя, перададзеных Аўстрыі паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15. Цэнтр — г. Мілан. Кіравалася віцэ-каралём. Аўстр. ўлады перашкаджалі развіццю эканомікі і культуры, устанавілі рэжым жорсткіх паліцэйскіх праследаванняў. У выніку аўстра-італа-французскай вайны 1859б.ч. Ламбардыі адышла да Сардзінскага каралеўства. Венецыянская вобл. і невял. частка Ламбардыі заставаліся ў складзе Аўстрыі пад назвай Л.-В.к. да 1866, калі ў выніку аўстра-італьянскай вайны 1866 былі далучаны да аб’яднанага Італьян. каралеўства.