адструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, зрабіць роўным, гладкім; адгабляваць. Перш за ўсё стальніцу ўдвух Адстругалі, узяўшы струг. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсырэ́ць, ‑эе; зак.

Увабраўшы ў сябе вільгаці, стаць сырым. Ісці было вельмі цяжка, валёнкі за дзень адсырэлі, здаваліся пудовымі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўкцыён, ‑у, м.

Публічны продаж, пры якім рэч набываецца тым, хто дае за яе найбольшую суму; таргі. Прадаць з аўкцыёну.

[Лац. auctio (auctionis) — павелічэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастрапле́чы, ‑ая, ‑ае.

З вузкімі худымі плячамі. З-за стала вылез вастраплечы Малькевіч, падобны на ястраба з абсечанымі крыламі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбо́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і выбоісты. За грэбляй выбойнай Будзе там, дзе канчаецца гаць. Паваротка ў зараснік хвойны. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.

Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апасты́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмежава́льнік, ‑а, м.

Спец. Прылада, якая робіць немагчымай работу машыны, устаноўкі за межамі паказаных велічынь. Сашнікі сеялак абсталяваны абмежавальнікамі глыбіні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абогатвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., каго-што.

Аднесціся як да бажаства, прызнаць за бажаство; абысціся, як з бажаством. Абогатварыць паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́снасць, ‑і, ж.

Прыналежнасць да пэўнага класа, разраду, групы ў вытворчай кваліфікацыі. Увесці сістэму класнасці спецыялістаў. Прэміяльная надбаўка за класнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)