напха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Напоўніць, запіхваючы ўнутр чаго-н.

Н. мяшок саломай.

2. перан. каго. Сабраць у адным месцы, запоўніўшы яго да адказу (разм.).

Н. людзей у машыну.

3. перан., што. З’есці многа чаго-н. (груб.).

Н. жывот бульбай.

|| незак. напіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і напі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напылі́ць гл. пыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што і чаго. Пакрыць пырскамі паверхню чаго-н.

Н. вады на падлогу.

2. каго-што. Надушыць чым-н. пахучым.

Н. духамі.

|| незак. напы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека.

Н. добрую карову ў суседняй вёсцы.

|| незак. напы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напытлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., чаго.

Дробна змалоць і прасеяць нейкую колькасць мукі.

Н. мукі на пірагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напы́шлівы, -ая, -ае.

1. Празмерна важны, ганарысты (пра чалавека).

Н. выгляд.

2. Занадта ўрачысты, прыўзнята квяцісты.

Н. стыль.

|| наз. напы́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напэ́ўна, прысл.

1. Беспамылкова, з разлікам, без рызыкі.

Дзейнічаць н.

2. у знач. пабочн. сл. Мабыць, хутчэй за ўсё.

Н., тут адпачывалі турысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напэ́цкацца гл. пэцкацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Нарабіць бруду, запэцкаць што-н.

Н. на стале.

2. перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна.

Н. у сшытку.

|| незак. напэ́цкваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. напець.

2. што і без дап. Ціха, напаўголасу пець.

Н. песню.