даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.

1. Выцэджваць малако з вымя.

Д. кароў.

2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.

|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даі́льны, -ая, -ае.

Даільная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кла́віш, -а, мн. -ы, -аў, м. і кла́віша, -ы, мн. -ы, -віш, ж.

1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку.

Клавішы раяля.

2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.

Клавішы камп’ютарнай клавіятуры.

|| прым. кла́вішны, -ая, -ае.

Клавішныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

Грашовае або інш. матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за што-н.

Атрымаць прэмію на конкурсе.

Нобелеўская прэмія — міжнародная прэмія за адкрыцці ў навуцы, за поспехі ў літаратуры і пад.

Страхавая прэмія (спец.) — узнос страхавальніка страхавой установе.

|| прым. прэмія́льны, -ая, -ае.

П. фонд.

Выдаць прэміяльныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бербе́ры, ‑аў; адз. бербер, ‑а, м.; берберка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. берберкі, ‑рак; ж.

Група народаў, якія насяляюць галоўным чынам краіны Паўночнай Афрыкі (Марока, Алжыр, Туніс і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вікто́рыя, ‑і, ж.

1. Назвы сартоў некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубніц і інш.).

2. Травяністая вадзяная трапічная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі кветкамі і агромністым плаваючым лісцем.

[Ад лац. victoria — перамога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. // Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жва́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які жуе жвачку. Жвачныя жывёлы.

2. у знач. наз. жва́чныя, ‑ых. Падатрад млекакормячых атрада парнакапытных, да якога адносяцца авечкі, козы, буйная рагатая жывёла і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лебядо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лебяды.

2. у знач. наз. лебядо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных травяністых і паўкустовых раслін, да якога адносяцца лебяда, буракі, шпінат і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Намеснік па палітычнай рабоце (у воінскай часці, прафесіянальным вучылішчы і інш.). Бародзіч даведаўся, што ў полк прыехаў новы нампаліт камандзіра палка маёр Звераў. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)