1. Уласцівасць штодзённага. Прастата і штодзённасць спраў падпольшчыкаў падаюцца ў рамане [«Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча] праз светлае і адначасова некалькі наіўнае ўспрыманне юнага героя Толіка.Дзюбайла.
2. Штодзённае жыццё, праца і пад.; звычайная, штодзённая з’ява, рэч. Вестка [аб забойстве Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці.Мурашка.[Дзед] гаварыў занадта нейк проста пра самыя таемныя рэчы і гаварыў так, як быццам бы гэта была нецікавая штодзённасць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́нава, прысл.
1. Не так, як раней, іначай, па-новаму. Пасля зімы чалавек пазнае зямлю нанава.Пташнікаў.Трэба было папраўляць літаральна ўсё.. — іначай кажучы, пісаць аповесць нанава, зусім другой танальнасці.Скрыган.
2. Яшчэ раз; зноў, спачатку. Песня непасрэдна абуджае пачуцці, змушае быццам нанава перажываць радасць, крыўду, нянавісць.Шырма.Гендарсан ціхенька ўстаў, адзеўся, пайшоў у кухню, памыўся халоднай вадой і адчуў сябе так бадзёра, нібы нанава нарадзіўся на свет.Чарнышэвіч.І ўсё-такі пачынаць жыццё нанава Максім Сцяпанавіч не мог.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне. Закваска на цеста.
3.перан.Разм. Асновы характару, закладзеныя ў чалавеку выхаваннем, асяроддзем і пад. Бацька працаваў урачом і быў, як я потым зразумеў, інтэлігент з вельмі моцнай закваскай таго «разначынца», які так характэрны для рускай рэчаіснасці.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1.Уст. Таварышка нявесты ў вясельным абрадзе; шаферка. Варочаючыся дамоў, Стэпа стрэлася з Волькаю, якая была за дружку ў Зосі, і расказала Нязвычнісе, як прайшоў шлюб, які настрой валодаў Зосяю і што выявілася ў часе шлюбу.Гартны.
2.Абл. Сяброўка. У абедзвюх так багата агульнага. Усё выказалі дружка дружцы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыску́сія, ‑і, ж.
Свабоднае публічнае абмеркаванне якога‑н. спрэчнага пытання. Распачаць дыскусію. Уступаць у дыскусію. □ Былі спрэчкі і дыспуты, былі ваяўнічыя выступленні ў шматлікіх дыскусіях, на канферэнцыях, сходах.Звонак.//перан.Разм. Спрэчка некалькіх субяседнікаў па якіх‑н. прыватных пытаннях. Не так ужо і кепска жыць на свеце, як гэта здавалася яму ў часе нуднай дыскусіі з жонкай.Лынькоў.
[Ад лац. discussio — даследаванне, абмеркаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́тырч, прысл.
1. Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы. [Апейка] зноў убачыў, як зрушыла, нахілілася, коса папаўзла сцяна; стала потырч, упала ў цемру.Мележ.
2. Тварам уніз; тарчма. Мацвей з разгону насціг яго ітак штурхануў у плечы, што той паляцеў потырч і носам зарыў.Лобан.Чачык спатыкнуўся, узмахнуў рукамі і паляцеў потырч з хаты цераз парог.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Згорбіцца, ссутуліцца (ад старасці, немачы). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць.Сабаленка.Васіль таксама крыху прыгорбіўся — так ходзяць усе сталыя людзі.Мележ.// Трохі прыгнуцца. І чаго ён смяецца, гэты Косцік?.. А-а, нягоднік, таўхануў рукой бярозку, а сам хуценька нізка прыгорбіўся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целаахо́ўнік, ‑а, м.
Воін, які ахоўвае жыццё якой‑н. высокай асобы (манарха, ваеннага начальніка і пад.). А як толькі машына спыніцца, на яе адразу ж насядуць усе астатнія, целаахоўнікаў пераб’юць, а самога генерала звяжуць і — у лес.Шашкоў.// Пра чалавека, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго‑н. «Так што будзем мы, Галка, у бабкі целаахоўнікалі», — напісала Зоя.Ярашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трактава́цца, ‑туецца; незак.
1. Быць прадметам абгаварэння, разгляду, тлумачэння чаго‑н. Княжанне Вітаўта трактуецца ў паэме [«Песня пра зубра» М. Гусоўскага] як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці.У. Калеснік.// Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам. У адрозненне ад аднайменнага рамана ў п’есе Чорнага «Бацькаўшчына» псіхалагічна паглыбляюцца або інакш трактуюцца асобныя вобразы.Луфераў.П’еса, напісаная як драматычная паэма, патрабавала героіка-рамантычнага вырашэння. Так яна і трактавалася рэжысурай.Сяргейчык.
2.Зал.да трактаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ АКУСТЫ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІпругкія хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж мяжы цвёрдага цела з інш. асяроддзем і затухаюць пры аддаленні ад мяжы.
П.а.х. бываюць з верт. палярызацыяй — вектар вагальнага зрушэння часцінак асяроддзя ляжыць у плоскасці, перпендыкулярнай да мяжы падзелу, і з гарызантальнай — вектар зрушэння паралельны мяжы падзелу і перпендыкулярны да напрамку распаўсюджвання хвалі. Прыкладам першых служаць хвалі Рэлея, маюць 2 кампаненты мех. зрушэння часцінак: адну ўздоўж напрамку распаўсюджвання хвалі, другую перпендыкулярна да мяжы так, што часцінкі рухаюцца па эліпсе; распаўсюджваюцца ўздоўж мяжы цвёрдага цела з вакуумам, разрэджаным газам ці вадкасцю. Уздоўж мяжы 2 цвёрдых цел могуць распаўсюджвацца хвалі Стоўнлі, якія складаюцца як бы з 2 рэлееўскіх хваль (па адной у кожным асяроддзі). П.а.х. з гарыз. палярызацыяй, — зрухавыя хвалі Гуляева—Блюштэйна (на мяжы з п’езаэлектрычнымі матэрыяламі), хвалі Лява (на мяжы цвёрдай паўпрасторы з цвёрдым слоем).
П.а.х. выкарыстоўваюцца ў прыладах апрацоўкі радыёсігналаў, для неразбуральнага кантролю паверхні цвёрдых цел іінш.
Літ.:
Викторов И.А. Звуковые поверхностные волны в твердых телах. М., 1981;
Поверхностные акустические волны: Пер. с англ.М., 1981.
В.М.Дашанкоў.
Паверхневыя акустычныя хвалі: 1 — хваля Рэлея на свабоднай мяжы цвёрдага цела; 2 — хваля Лява на мяжы цвёрдая паўпрастора — цвёрды слой; x — напрамак распаўсюджвання хвалі; w, u, v — кампаненты зрушэння часцінак асяроддзя; крывыя паказваюць змену амплітуды зрушэння з аддаленнем ад мяжы падзелу.