ПАПІЛО́МА (ад лац. papilla сасок + ...ома),

дабраякасная пухліна, якая развіваецца з покрыўнага эпітэлію. Бывае на скуры, слізістых абалонках поласці рота, глоткі, галасавых звязак, мочавывадных шляхоў. Выклікаецца вірусам П. чалавека (дробны, ДНК-змяшчальны вірус). Паверхня П. часцей з сасочкавых разрастанняў. Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай ці шчыльнай) і эпітэлію. Можа нагнойвацца, кроватачыць і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.

М.​К.​Недзьведзь.

т. 12, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСАЛТЭ́РЫУМ (ад грэч. psalterium перабіраю струны),

агульная назва старажытных і сярэдневяковых шматструнных шчыпковых інструментаў (пераважна тыпу цытры). Мелі плоскі трох- ці чатырохвугольны, часцей трапецападобны корпус. Гукі здабывалі пальцамі ці плектрам. П. — інструменты ўсх. паходжання: канун у арабаў, сантур у персаў і інш. У Еўропе П. выйшаў з ужытку ў канцы 16 ст. Сучасныя інструменты, роднасныя П., — гуслі, цымбалы, кантэле і інш.

т. 13, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСЦЯЖЭ́ННЕ, дысторсія (ад лац. distorsio скрыўленне, выварочванне) у медыцыне,

пашкоджанне мяккіх тканак (мышцаў, звязак, сухажылляў, нерваў) пад уплывам сілы, якая расцягвае іх, але не парушае анат. цэласнасці тканкі. Узнікае пры рухах з празмернай амплітудай (напр., у спартсменаў пры кіданні снарада). Часцей бывае Р. звязак галёнкаступнёвага і каленнага суставаў; у цяжкіх выпадках ацёк, кровазліццё і балючасць. Пры Р. рухі ў суставе абмежаваныя.

т. 13, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫТУА́ЛЫ ВО́ІНСКІЯ, цырыманіялы воінскія,

мерапрыемствы (дзеянні), якія праводзяцца ў час святкаванняў і ў паўсядзённых умовах. Уключаюць цырыманіялы прыняцця прысягі ваеннай, уручэння сцягоў і ўзнагарод, правядзенне парадаў, салютаў, урачыстых маршаў, жалобных мерапрыемстваў і інш. На Беларусі Р.в. адбываюцца пераважна на тэр. вайск. часцей, на месцах баявой і прац. славы народа; парадак іх ажыццяўлення замацаваны ў статутах Узбр. Сіл, настаўленнях і інструкцыях.

С.​М.​Абрамаў.

т. 13, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУХАВЕ́Й,

гарачы і сухі вецер, характэрны для надвор’я антыцыкланальнага тыпу; адзначаецца пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях. Часцей назіраецца летам на перыферыі антыцыклону. Скорасць ветру 5—20 м/с, т-ра паветра 20—25 °C, адносная вільготнасць менш за 30%, працягваецца звычайна некалькі сутак. Можа выклікаць засуху. Характэрны для Сярэдняй Азіі, Прыкаспійскай нізіны. У інш. рэгіёнах падобныя вятры наз. хамсін, сірока, харматан.

т. 15, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намётка ж. (часцей мн.) (першапачатковы план) Entwúrf m -(e)s, -würfe, Vóranschlag m -(e)s, -schläge, Ánsatz m -es, -sätze

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асаблі́васць ж. Besónderheit f -, -en, Éigenart f -, -en, Éigenartigkeit f -, -en; Singularität f -, -en (высок., часцей pl – адзінкавы выпадак, рэдкасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

засту́пніца ж. Vertéidigerin f -, -nen, Beschützerin f -, -nen, Fürsprecherin f -, -nen; Patrónin f -, -nen (часцей у дачыненні да маці Божай)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АВАРЫ́ЙНЫ ВЫ́КІД у экалогіі,

ненаўмысны выкід забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе пры аварыях на прамысл. прадпрыемствах, ачышчальных збудаваннях і інш. тэхн. сістэмах. Па характары блізкі да залпавага выкіду. Можа ствараць небяспечныя рэгіянальныя экалагічныя сітуацыі (катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, аварыі трубаправодаў, буйных нафтаналіўных танкераў), часцей выклікае лакальнае забруджванне. Вынікам аварыйнага выкіду з Чарнобыльскай АЭС было суцэльнае і плямістае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУСЛЯ́Р (стараслав. гусельник, гусленик),

народны музыкант, які іграў на гуслях і часам пад акампанемент спяваў былінна-эпічныя і інш. нар. песні і прыпеўкі да танцаў. Часцей сустракаўся ў рускіх, карэлаў, эстонцаў, латышоў і літоўцаў. На Беларусі гусляры былі вядомыя ў сумежных з Расіяй і Латвіяй паветах Віцебскай губ. Як рамант. вобраз паўстае ў паэме Я.​Купалы «Курган»: нязломны і горды герой, барацьбіт за нар. шчасце.

т. 5, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)