меха́нік, ‑а, м.

Спецыяліст, які займаецца пытаннямі механікі. Усе .. [студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — механік, хто — будаўнік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг... Хадкевіч. // Той, хто назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем. Стары механік ведаў трактар, любіў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАНІХІ́ДА (сярэднягрэч. pannychida літар. усяночная),

хрысціянская царк. служба па нябожчыку, а таксама ў гадавіну яго смерці. Існуюць таксама ўсяленскія П. ў памяць пра ўсіх памерлых. П. грамадзянская — агульны сход тых, хто прыйшоў на пахаванне, прысвечаны памяці памерлага; жалобны мітынг каля труны (урны з прахам) з развітальнымі прамовамі перад пахаваннем.

т. 12, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСТРАВЕ́РТ (англ. extrovert ад экстра... + лац. vertere паварочваць),

чалавек, псіхічны склад якога (унутр. перажыванні, інтарэсы) вызначаецца накіраванасцю на знешні свет і дзейнасць у ім, цікавасцю пераважна да знешніх аб’ектаў. У адрозненне ад інтраверта (засяроджаны на ўласным унутр. светаўспрыманні) лёгка ўстанаўлівае кантакты з усімі, хто яго акружае.

т. 18, кн. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зляце́ць

1. (спусціцца ўніз) hinúnterfliegen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаварыць); herúnterfliegen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

2. (вылецець) fórtfliegen* vi (s);

3. (упасці, зваліцца) hinúnterfallen* vi (s), hinúnterstürzen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць) herúnterfallen* vi (s), herúnterstürzen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нырэ́ц¹, -рца́, м.

1. Скачок у ваду з галавой.

Даць нырца.

2. мн. -рцы́, -рцо́ў. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае.

Майстэрства нырцоў.

3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

|| прым. нырцо́ўскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

áusweispflichtig a той, хто му́сіць прад’яві́ць пасве́дчанне асо́бы [про́пуск]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Mítbewohner m -s, - сужы́цель; той, хто суме́сна [ра́зам] пражыва́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Árbeitnehmer m -s, - той, хто працу́е па на́йму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РАХЛЕ́НКА Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч; 6.9.1907, г.п. Церахоўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.3.1986),

бел. акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1946). Нар. арт. СССР (1966). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це сцэн. мастацтва (1925—27, курс Л.​Віўена і С.​Радлава). З 1926 у Ленінградскім рабочым т-ры пралеткульта, у 1929—81 у Бел. т-ры імя Я.​Купалы (у 1937—43 маст. кіраўнік; у 1956—58, 1967—69 адначасова маст. кіраўнік студый пры т-ры). Выкананыя ім ролі адметныя выразнасцю псіхал. характарыстык, філас. абагульненасцю, дэталёвасцю распрацоўкі: Старац («Раскіданае гняздо» Я.​Купалы), Сымон («Салавей» З.​Бядулі), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.​Крапівы), Добрых («Амністыя» М.​Матукоўскага), Круціцкі, Прыбыткоў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.​Астроўскага), Бубнаў («На дне» М Горкага), Бераст («Платон Крэчат» А.​Карнейчука), Сцяпан Сыравараў («У мяцеліцу» Л.​Лявонава), Ён («Чацвёрты» К.​Сіманава). Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся дакладнасцю вобразнай структуры, тонкай распрацоўкай характараў, акцёрскай ансамблевасцю: «Канец дружбы» (1934, з Л.​Літвінавым), «Партызаны» (1938, з К.​Саннікавым) і «Хто смяецца апошнім» (1939, з І.​Раеўскім) К.​Крапівы, «Ваўкі і авечкі» (1936), «Без віны вінаватыя» (1938) Астроўскага, «Скупы» Мальера (1937), «Салавей» (1937, з Літвінавым), «У стэпах Украіны» Карнейчука (1941), «Рускія людзі» Сіманава (1943), «Каварства і каханне» Ф.​Шылера (1953), «Вогненны мост» Б.​Рамашова (1954), «Пані міністэрша» Б.​Нушыча (1956), «Паўночная мадонна» бр. Тур (1962). Здымаўся ў кіно: «Хто смяецца апошнім», «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы». Дзярж. прэмія Беларусі 1970.

Літ.:

Грыгор’ева А. Вядомы дзеяч беларускай сцэны // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

К.​Б.​Кузняцова.

Л.Р.Рахленка.
Л.Рахленка ў ролі Яго.

т. 13, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жанчынаненаві́снік, -а, мн. -і, -аў м.

Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын.

|| прым. жанчынаненаві́сніцкі, -ая, -ае.

|| наз. жанчынаненаві́сніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)