БА́ДЭНВАЙЛЕР (Badenweiler),
бальнеакліматычны курорт у ФРГ. На ПдЗ ад г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, каля гор Шварцвальд. Мяккі клімат і крыніцы цёплых мінер. водаў (выкарыстоўваліся яшчэ рымлянамі) лечаць хваробы органаў дыхання, суставаў, перыферычнай нерв. сістэмы. Лячэбныя ўстановы, парк, муз. і тэатр. залы, помнікі архітэктуры.
т. 2, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыз
(фр. crise = прыступ)
мед. раптоўнае рэзкае абвастрэнне хваробы (напр. гіпертанічны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРАХНО́ЗЫ [ад грэч. arachnē павук + ...оз(ы)],
хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца ядавітымі і паразітычнымі павукападобнымі (пераважна кляшчамі). З ядавітых павукоў асабліва небяспечныя тарантул, каракурт; сярод арахнозаў, якія выклікаюцца кляшчамі (акарозаў), шырока вядомы кароста, многія дэрматозы. Асабліва цяжка хварэюць маладыя і знясіленыя жывёлы.
т. 1, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗААСПЕРМІ́Я (а... + заа... + грэч. sperma семя),
адсутнасць у сперме сперматазоідаў пры наяўнасці іх папярэдніх формаў (клетак сперматагенезу, прадуктаў сакрэцыі прастаты і семявых пузыркоў); адна з прычын бясплоддзя ў мужчын. Азааспермія могуць выклікаць прыроджаныя (генет.) парушэнні, таксічныя ўздзеянні радыеактыўных і хім. рэчываў, хваробы палавых органаў.
т. 1, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСЕМІНА́ЦЫЯ (ад дыс... + лац. semino рассейваю, рассыпаю),
распаўсюджанне ўзбуджальніка інфекц. хваробы з першаснага ачага ці пухлінных клетак з асн. вузла па крывяноснай і лімфатычнай сістэмах у межах аднаго органа ці па ўсім арганізме. За Д. бывае генералізацыя паталаг. працэсу, развіццё новых, часта шматлікіх, ачагоў (метастазаў).
т. 6, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэцыды́ў, ‑дыву, м.
1. Зварот, паўтарэнне якой‑н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла. Рэцыдыў страху.
2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся. Рэцыдыў рэўматызму.
3. Паўторнае злачынства пасля пакарання. Рэцыдыў крадзяжу.
[Ад лац. recidivus — які аднаўляецца, варочаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́жань ’эпілепсія, прыпадак’ (Ян.). Няясна, магчыма, звязана з нёжань ’нежанаты, марцовы кавалер’ (Некр.), што, відаць, тлумачыцца тым, што пры эпілепсіі не жаніліся з-за дрэннай спадчыннасці, ці табуізаваная назва хваробы ад гнаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трынды́каць ‘гаварыць абы-што’, ‘ледзьве хадзіць пасля хваробы’ (ТС), трынды́чыць ‘многа гаварыць’ (Мат. Маг.). Параўн. укр. тринди́кати ‘няўмела іграць на шчыпковым інструменце’, ‘несупынна гаварыць’. Экспрэсіўныя суфіксальныя ўтварэнні на базе імітатыва трынды, параўн. трындзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
венеры́чны
(ад лац. Venus, -neris = імя старажытнарымскай багіні кахання);
в-ыя хваробы — інфекцыйныя хваробы, якія перадаюцца ў асноўным цераз палавыя органы (сыфіліс, ганарэя, шанкер).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
delirious [dɪˈlɪriəs] adj.
1. які́ ў ста́не тры́знення (ад хваробы)
2. які́ ў захапле́нні; сам не свой;
delirious with joy сам не свой ад ра́дасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)